Перайсьці да зьместу

Каба-Вэрдэ: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Dymitr (гутаркі | унёсак)
д →‎Палітыка: выпраўленьне
Dymitr (гутаркі | унёсак)
крыніца — https://en.wikipedia.org/wiki/Cape_Verde?oldid=1124709928
Радок 61: Радок 61:
=== Па здабыцьці незалежнасьці ===
=== Па здабыцьці незалежнасьці ===
[[Файл:Monumento a Amílcar Cabral, Praia, Cape Verde.jpg|значак|зьлева|Помнік Амілкару Кабралу, усталяваны ў [[Прая|Праі]].]]
[[Файл:Monumento a Amílcar Cabral, Praia, Cape Verde.jpg|значак|зьлева|Помнік Амілкару Кабралу, усталяваны ў [[Прая|Праі]].]]
Пасьля [[Рэвалюцыя гвазьдзікоў|Рэвалюцыі гвазьдзікоў]], якая адбылася ў красавіку 1974 году ў Партугаліі, АПНГіК пашырыў свой рух у Каба-Вэрдэ. У сьнежні 1974 году партыя і ўрад Партугаліі склалі пагадненьне аб стварэньні пераходнага ўраду, які мусіць быў складацца з партугальцаў і каба-вэрдыянцаў. 30 чэрвеня 1975 году ў краіне пачала працу [[Нацыянальная асамблея Каба-Вэрдэ|Нацыянальная асамблея]], якая атрымаў інструмэнты да здабыцьця незалежнасьці ад Партугаліі 5 ліпеня 1975 году<ref name="stategov"/>. У канцы 1970-х і 1980-х гадоў большасьць афрыканскіх краінаў забаранялі дзейнасьць [[Паўднёваафрыканскія авіялініі|Паўднёваафрыканскіх авіялініяў]], праз непрыняцьцё палітыкі [[апартэід]]у ў [[Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка|ПАР]] у дачыненьні да мурынавага насельніцтва краіны, але Каба-Вэрдэ дазволілі стварыць авіякампаніі з краіны Паўднёвай Афрыкі перасядачны вузел, дзякуючы якому Паўднёваафрыканскія авіялініі атрымалі магчымасьць выконваць рэйсы ў Эўропу і [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]].
Пасьля [[Рэвалюцыя гвазьдзікоў|Рэвалюцыі гвазьдзікоў]], якая адбылася ў красавіку 1974 году ў Партугаліі, АПНГіК пашырыў свой рух у Каба-Вэрдэ. У сьнежні 1974 году партыя і ўрад Партугаліі склалі пагадненьне аб стварэньні пераходнага ўраду, які мусіць быў складацца з партугальцаў і каба-вэрдыянцаў. 30 чэрвеня 1975 году ў краіне пачала працу [[Нацыянальная асамблея Каба-Вэрдэ|Нацыянальная асамблея]], якая атрымаў інструмэнты да здабыцьця незалежнасьці ад Партугаліі 5 ліпеня 1975 году<ref name="stategov"/>. У канцы 1970-х і 1980-х гадоў большасьць афрыканскіх краінаў забаранялі дзейнасьць [[Паўднёваафрыканскія авіялініі|Паўднёваафрыканскіх авіялініяў]], праз непрыняцьцё палітыкі [[апартэід]]у ў [[Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка|ПАР]] у дачыненьні да мурынавага насельніцтва краіны, але Каба-Вэрдэ дазволілі стварыць авіякампаніі з краіны Паўднёвай Афрыкі перасядачны вузел, дзякуючы якому Паўднёваафрыканскія авіялініі атрымалі магчымасьць выконваць рэйсы ў Эўропу і [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]]. У 1970-х гадах вялікая засуш прымусіла больш за паўмільён чалавек зьехаць з краіны ў [[Партугалія|Партугалію]] і [[Італія|Італію]].


Адразу пасьля перавароту ў лістападзе 1980 году ў Гвінэі-Бісаў адносіны паміж Каба-Вэрдэ і памянёнай краінай сталі напружанымі. Каба-Вэрдэ адмовілася ад ідэі ўзьяднаньня з Гвінэяй-Бісаў, прадстаўнікі АПНГіК стварылі ўласную [[Афрыканская партыя за незалежнасьць Каба-Вэрдэ|Афрыканскую партыю за незалежнасьць Каба-Вэрдэ]] (АПНКВ). З тых часоў праблемы ў дачыненьнях былі разьвязаныя і сёньня паміж імі няма напружанасьці. АПНКВ, як і ейная папярэдніца, зладзілі ў краіне аднапартыйную сыстэму і кіравалі дзяржавай да 1990 году<ref name="stategov"/>.
Адразу пасьля перавароту ў лістападзе 1980 году ў Гвінэі-Бісаў адносіны паміж Каба-Вэрдэ і памянёнай краінай сталі напружанымі. Каба-Вэрдэ адмовілася ад ідэі ўзьяднаньня з Гвінэяй-Бісаў, прадстаўнікі АПНГіК стварылі ўласную [[Афрыканская партыя за незалежнасьць Каба-Вэрдэ|Афрыканскую партыю за незалежнасьць Каба-Вэрдэ]] (АПНКВ). З тых часоў праблемы ў дачыненьнях былі разьвязаныя і сёньня паміж імі няма напружанасьці. АПНКВ, як і ейная папярэдніца, зладзілі ў краіне аднапартыйную сыстэму і кіравалі дзяржавай да 1990 году<ref name="stategov"/>.
Радок 90: Радок 90:


Не зважаючы на тое, што Каба-Вэрдэ месьціцца ў Афрыцы, дзяржава заўсёды мела цесныя адносіны з [[Эўропа]]й. Праз гэта некаторыя адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што краіна можа мець права на далучэньне да [[Арганізацыя па бясьпецы і супрацы ў Эўропе|Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе]] (АБСЭ) і [[Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы|Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы]]<ref>[https://web.archive.org/web/20180207012528/http://davidnoack.net/v2/2010/01/sprungbrett-nach-westafrika/ «Sprungbrett nach Westafrika»]. David X. Noack.</ref>.
Не зважаючы на тое, што Каба-Вэрдэ месьціцца ў Афрыцы, дзяржава заўсёды мела цесныя адносіны з [[Эўропа]]й. Праз гэта некаторыя адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што краіна можа мець права на далучэньне да [[Арганізацыя па бясьпецы і супрацы ў Эўропе|Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе]] (АБСЭ) і [[Арганізацыя Паўночнаатлянтычнай дамовы|Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы]]<ref>[https://web.archive.org/web/20180207012528/http://davidnoack.net/v2/2010/01/sprungbrett-nach-westafrika/ «Sprungbrett nach Westafrika»]. David X. Noack.</ref>.

== Насельніцтва ==
[[Файл:Cape-Verde-demography.png|значак|Графік зьмяненьня колькасьці насельніцтва Каба-Вэрдэ ў час з 1961 па 2003 гады.]]
Афіцыйны перапіс зафіксаваў, што ў Каба-Вэрдэ на 2013 год налічвала {{Лік|512096}} чалавек. Вялікі адсотак зь іх, то бок 236 тысяч чалавек, былі жыхарамі галоўнага вострава [[Сант’яга (востраў)|Сант’яга]]<ref>[https://web.archive.org/web/20141114140611/http://www.capeverde.com/population.html «Cape Verde: Population»]. Cape Verde.</ref>. Сучасныя жыхары Каба-Вэрдэ ёсьць нашчадкамі ад зьмяшаных шлюбаў паміж афрыканцамі і эўрапейцамі рознага паходжаньня. Існуе невялікая група каба-вэрдынцаў, якія маюць продкаў [[габрэі|жыдоў]] з [[Паўночная Афрыка|Паўночнай Афрыкі]]. Яны жывуць у асноўным на астравах [[Боа-Вішта]], Сант’яга і [[Санта-Антан]]. Значная частка жыхароў астравоў эмігравала за мяжу, у асноўным у [[Злучаныя Штаты Амэрыкі|ЗША]], [[Партугалія|Партугалію]] і [[Францыя|Францыю]], і, такім чынам, большасьць каба-вэрдынцаў пражываюць за мяжой чым дома. У адрозьненьне ад іншых дзяржаваў Афрыкі, у Каба-Вэрдэ няма плямёнаў.

=== Мовы ===
Афіцыйнай мовай Каба-Вэрдэ ёсьць [[партугальская мова|партугальская]]<ref name="icrc">[https://web.archive.org/web/20170312062840/https://ihl-databases.icrc.org/applic/ihl/ihl-nat.nsf/0/1437105f604ce363c1257082003ea54a/$FILE/Constitution%20Cape%20Verde%20-%20POR.pdf «Constituição da República de Cabo Verde»]. ICRC.</ref>. Яна выконвае функцыі мовы навучаньня і дзейнасьці ўраду, а таксама выкарыстоўваецца ў газэтах, на тэлебачаньні і радыё. Тым ня менш, шырокае ўжываньне мае партугальская крэольская мова, вядомая як [[кабувэрд’яну]], якая ёсьць роднай мовай практычна ўсіх каба-вэрдыянцаў. Нацыянальная канстытуцыя патрабуе выкананьня захадаў дзеля наданьня парытэту крэольскай мовы з партугальскай мовай<ref name="icrc"/>. На кабувэрд’яну існуе літаратура, а ейны прэстыж узвысіўся па здабыцьці Каба-Вэрдэ незалежнасьці.

Адрозьненьні паміж формамі вэрдыяну на астравах ёсьць галоўнай перашкодай на шляху да стандартызацыі гэтае мовы. Некаторыя навукоўцы выступалі за распрацоўку двух стандартаў крэольскае мовы, як то паўночны варыянт, які б грунтаваўся на мову вострава [[Сан-Вісэнці (Каба-Вэрдэ)|Сан-Вісэнці]], а таксама паўднёвы варыянт, які б базавашся на крэольскай мове вострава Сант’яга. Каба-вэрдыянскі літаратар і лінгвіст [[Мануэл Вэйга]] ёсьць галоўным прыхільнікам стандартызацыі крэольскай мовы<ref>Amado, Abel D. (2015). [https://hdl.handle.net/2144/15999 «The Illegible State in Cape Verde: Language Policy and the Quality of Democracy»]. Boston University.</ref>.

=== Рэлігія ===
Пераважная большасьць каба-вэрдынцаў ёсьць [[хрысьціянства|хрысьціянскімі]] вернікамі. Адбіткам партугальскана панаваньня на астравах некалькі стагодзьдзяў ёсьць тое, што пераважную большасьць зь іх складаюць [[каталіцтва|рыма-каталікі]]. Паводле стану на 2010 год іх налічвалася крыху менш за 80%, у той час як у 2007 годзе іх было каля 85%. Сярод інных хрысьціянскіх цэркваў вылучаюцца [[пратэстанцтва|пратэстанты]], як то [[Царква адвэнтыстаў сёмага дня]], [[Асамблеі Бога]], эвангельская царква «[[Царства Боскае]]» і [[мармоны|царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён]]. Прысутнічаюць на астравах таксама грамады [[іслам|мусульманаў]] і [[юдаізм|юдэяў]]. Атэісты складаюць менш за 1% насельніцтва. Многія каба-вэрдынцы сумяшчаюць хрысьціянскія традыцыі з карэннымі афрыканскімі вераваньнямі і звычаямі.

=== Злачыннасьць ===
Крадзяжы і ўзломы даволі распаўсюджаныя на Каба-Вэрдэ, асабліва злачынасьць павялічваецца на рынках, фэстывалях і ўрачыстасьцях<ref name="travel">[https://web.archive.org/web/20120125120707/http://travel.state.gov/travel/cis_pa_tw/cis/cis_1083.html «Cape Verde»]. United States Bureau of Consular Affairs.</ref>. Часта злачынствамі займаюцца зраі падлеткаў<ref name="travel"/>. Забойствы ў асноўным чыняцца ў буйных населеных пунктах, як то ў [[Прая|Праі]] і [[Міндэлу]]<ref name="travel"/>.


== Кароткія зьвесткі ==
== Кароткія зьвесткі ==
Дзяржава Каба-Вэрдэ знаходзіцца на [[архіпэляг]]у, які складаецца з 10 вялікіх [[востраў|астравоў]] і 5 маленькіх, за 620 км ад заходняга берагу Афрыкі. Астравы вульканічкага паходжаньня, але толькі адзін вулькан Фогу (2830 м) дзейнічае. Асноўныя галіны эканомікі — [[рыбалоўства]] (здабыча тунца) і [[сельская гаспадарка]] (маіс, бабовыя — дзеля ўнутранага спажываньня, бананы, [[арахіс]] — на экспарт). Глебы даволі бедныя, на некаторых маленькіх астравах няма натуральных крыніцаў прэснае вады. У 70-х гадах XX стагодзьдзя вялікая засуха прымусіла больш за паўмільёну чалавек зьехаць з краіны ў [[Партугалія|Партугалію]] і [[Італія|Італію]]. Даволі доўгі час [[эканоміка]] краіны трывалася толькі на грошы, якія эмігранты дасылалі блізкім у Каба-Вэрдэ. Цяпер усё большую ролю ў эканоміцы грае турызм. Нягледзячы на адсутнасьць выдатных пляжаў, добры [[клімат]] (амаль нязьменная сярэднегадавая тэмпэратура 25°С) прыцягвае ўсё большую колькасьць турыстаў. Каба-Вэрдэ да 1975 году зьяўлялася калёніяй [[Партугалія|Партугаліі]]. Сучасныя жыхары Каба-Вэрдэ — нашчадкі ад зьмяшаных шлюбаў.
Дзяржава Каба-Вэрдэ знаходзіцца на [[архіпэляг]]у, які складаецца з 10 вялікіх [[востраў|астравоў]] і 5 маленькіх, за 620 км ад заходняга берагу Афрыкі. Астравы вульканічкага паходжаньня, але толькі адзін вулькан Фогу (2830 м) дзейнічае. Асноўныя галіны эканомікі — [[рыбалоўства]] (здабыча тунца) і [[сельская гаспадарка]] (маіс, бабовыя — дзеля ўнутранага спажываньня, бананы, [[арахіс]] — на экспарт). Глебы даволі бедныя, на некаторых маленькіх астравах няма натуральных крыніцаў прэснае вады. Даволі доўгі час [[эканоміка]] краіны трывалася толькі на грошы, якія эмігранты дасылалі блізкім у Каба-Вэрдэ. Цяпер усё большую ролю ў эканоміцы грае турызм. Нягледзячы на адсутнасьць выдатных пляжаў, добры [[клімат]] (амаль нязьменная сярэднегадавая тэмпэратура 25°С) прыцягвае ўсё большую колькасьць турыстаў.


== Асобы ==
== Асобы ==

Вэрсія ад 16:54, 18 сьнежня 2022

Каба-Вэрдэ
República de Cabo Verde
Сьцяг Каба-Вэрдэ Герб Каба-Вэрдэ
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Unidade, Trabalho, Progresso («Еднасьць, праца, прагрэс»)
Дзяржаўны гімн: «Cântico da Liberdade»
Месцазнаходжаньне Каба-Вэрдэ
Афіцыйная мова партугальская, крэольская
Сталіца Прая
Найбуйнейшы горад Прая
Форма кіраваньня Рэспубліка
Жоржэ Карлуш Фансэка
Жазэ Марыя Нэвэш
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
172-е месца ў сьвеце
4033 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
165-е месца ў сьвеце
516 733
125,5/км²
СУП
 • агульны (2012)
 • на душу насельніцтва
171 месца ў сьвеце
$2,167 млрд
$4112
Валюта Эскуда Каба-Вэрдэ (CVE)
Часавы пас CVT (UTC-1)
Незалежнасьць
— ад Партугаліі

5 ліпеня 1975 году
Дамэн верхняга ўзроўню .cv
Тэлефонны код +238

Рэспубліка Каба-Вэрдэ (па-партугальску: Cabo Verde; таксама Астравы Зялёнага Мысу) — дзяржава на астравах Каба-Вэрдэ ў Атлянтычным акіяне за 620 км ад заходняга ўзьбярэжжа Афрыкі.

Гісторыя

Архіпэляг сучаснага Каба-Вэрдэ быў утвораны прыблізна 40–50 мільёнаў гадоў таму ў эпоху эацэн.

Адкрыцьцё і росквіт

Да прыбыцьця эўрапейцаў, астравы Каба-Вэрдэ не былі залененымі[1][2][3]. Іх адкрылі генуэскія і партугальскія мараплаўцы каля 1456 году. Паводле афіцыйных запісаў партугальцаў, упершыню перабываў тутака ўраджэнцец Генуі Антоніё дэ Нолі, які пасьля быў прызначаны губэрнатарам астравоў партугальскім каралём Афансу V. Да ліку іншых мараплаўцаў, якія могуць быць далучаныя да ліку адкрывацеляў Каба-Вэрдэ, адносяцца Д’ёгу Дыяш, Д’ёгу Афонсу, Д’ёгу Гоміш і вэнэцыянец Альвізэ Кадамоста. Як вядома, Д’ёгу Гоміш суправаджаў дэ Нолі ў ягоным падарожжы і стаўся першым чалавекам, які высадзіўся на востраў Сант’яга.

Порту-Прая на выяве 1806 году.

У 1462 годзе на Сант’яга прыбылі партугальскія асаднікі і заснавалі паселішча, якое яны назвалі Рыбэйру-Грандзі. На сёньня яно вядомае як горад Сыдадзі-Вэльля, што з партугальскае мовы перакладаецца як «Стары горад». Перайначваньне назвы адбылося, каб унікнуць ейнай блытаніны з аднім з астравоў архіпэлягу. Гэтая першапачаткова вёсачка сталася першым сталым эўрапейскім паселішчам у тропіках[4]. Пэўны час новыя тэрыторыя былі месцам высылкі непажаданых асобаў, у тым ліку шляхетнага паходжаньня. Да пачатку XVI стагодзьдзя пераважала дробная плянтацыйная гаспадарка, якая палягала на жывёлагадоўлі і вырошчваньні бавоўны і цукровага трысьнягу. Празь недахоп таннай працоўнай сілы з 1466 году плянтатары ўвозілі афрыканскіх афрыканскіх рабоў.

Паводле справаздачы, у 1513 годзе на астравах жылі 162 чалавекі, у тым ліку 130 эўрапейцаў (партугальцаў, галісійцаў і італьянцаў) і толькі 32 мурыны. Але пасьля адкрыцця Амэрыкі і ўзьнікненьня буйных плянтацыяў на поўдні Бразыліі і Антыльскіх астравоў Каба-Вэрдэ ператварылася ў транзытную базу для гандляроў рабамі. У XVI стагодзьдзі эканоміка архіпэлягу квітнела менавіта дзякуючы гэтаму гандлю[4]. Час ад часу на партугальскія паселішчы чынілі напады піраты. Гэтак ангельскі пірат Фрэнсіс Дрэйк двойчы рабіў набег на тагачасную сталіцу Рыбэйру-Грандзі ў 1585 годзе за часам існаваньня Ібэрыйскай уніі[4]. Пасьля нападу Францыі ў 1712 годзе мястэчка пазбавілася свайго статусу, бо сталіцай у 1770 годзе стала суседняя Прая[4]. Заняпад гандлю рабамі ў XIX стагодзьдзі спрычыніў эканамічную крызу і былы росквіт астравоў павольна зьнік. Аднак, геаграфічнае становішча архіпэлягу зрабіла яго ідэальным месцам да перагрузкі караблёў, якія кіраваліся з Эўропы праз Атлянтычны акіян. Дзякуючы выгоднай гавані горад Міндэлу, які месьціцца на востраве Сан-Вісэнці, стаў важным гандлёвым цэнтрам у XIX стагодзьдзі[4]. Менавіта астравы Каба-Вэрдэ сталіся першым прыпынкам падарожжа Чарлза Дарвіна на караблі «Бігл» у 1832 годзе. Вытворчасьць таварных культураў, як то бавоўны, тытуню, цукровага трысьнягу, паступова пачала саступаць месца вырошчаньню зерневых, бабовых, садавіны і гародніны. Важную ролю пачалі гуляць марскі промысел, здабыча пэмзы і солі, рамонт і абслугоўваньне суднаў.

Шлях да незалежнасьці

Файл:Stamps of Germany (DDR) 1978, MiNr 2293.jpg
Марка НДР з выявай Амілкара Кабрала.

З прычыны браку дастатковай колькасьці прыродных рэсурсаў і ўстойлівых інвэстыцыяў з боку мэтраполіі, сярод жыхароў архіпэлягу павялічылася незадаволенасьць цэнтральнай уладай, якая яшчэ і адмовілася ўсталяваць аўтаномію. Пасьля ўсталяваньня ў 1926 годзе ў Партугаліі дыктатуры Антонію Салазара эканамічнае і прававое становішча астравіцянаў пагоршылася. За часам засушы 1945—1949 гадоў з прычыны галоднае сьмерці памерла каля 30 тысяч чалавек. Каля мястэчка Тарафал на востраве Сант’ягу дзейнічаў канцэнтрацыйны лягер, у якім утрымоўваліся палітычныя вязні з Партугаліі ды іншых калёніяў. Праз высокую сьмяротнасьць яго параўноўвалі з падобнымі ўстановамі ў Трэцяга Райху.

У 1951 годзе Партугалія зьмяніла статус Каба-Вэрдэ з калёніі ў замежную правінцыю ў спробе здушыць нацыяналістычныя настроі[4]. Тым ня менш, у 1956 годзе Амілкар Кабрал і група ягоных паплечнікаў з астравоў і Партугальскае Гвінэі заклалі падпольную Афрыканскую партыю за незалежнасьць Гвінэі і Каба-Вэрдэ (АПНГіК)[4]. Прадстаўнікі партыі запатрабавалі паляпшэньня эканамічных, сацыяльных і палітычных умоваў у Каба-Вэрдэ і Партугальскай Гвінэі і заклалі аснову руху за незалежнасьць абедзьвюх краінаў. Пасьля пераносу штаб-кватэры сваёй арганізацыі ў сталіцу Гвінэі гораду Канакры ў 1960 годзе АПНГіК пачала ўзброенае паўстаньне супраць Партугаліі ў 1961 годзе. Акты сабатажу ў выніку ператварыліся да сапраўднай вайны ў Партугальскай Гвінэі, у якой узялі ўдзел 10 тысяч паўстанцаў, падтрыманых савецкім блёкам, і партугальскімі сіламі, да складу якіх належалі 35 тысяч жаўнераў партугальскіх часьцяў і афрыканскага корпусу[4].

Да 1972 году АПНГіК кантралявала большую частку Партугальскае Гвінэі, не зважаючы на прысутнасьць партугальскіх войскаў, але арганізацыя ня здолела ўсталяваць кантроль над Каба-Вэрдэ. Гвінэя-Бісаў абвесьціла сваю незалежнасьць у 1973 годзе і дэ-юрэ атрымала незалежнасьць наступнымы годам. Рух незалежнасьці ачоліў браценік забітага ў 1973 годзе Амілкара Кабрала Луіш Кабрал.

Па здабыцьці незалежнасьці

Помнік Амілкару Кабралу, усталяваны ў Праі.

Пасьля Рэвалюцыі гвазьдзікоў, якая адбылася ў красавіку 1974 году ў Партугаліі, АПНГіК пашырыў свой рух у Каба-Вэрдэ. У сьнежні 1974 году партыя і ўрад Партугаліі склалі пагадненьне аб стварэньні пераходнага ўраду, які мусіць быў складацца з партугальцаў і каба-вэрдыянцаў. 30 чэрвеня 1975 году ў краіне пачала працу Нацыянальная асамблея, якая атрымаў інструмэнты да здабыцьця незалежнасьці ад Партугаліі 5 ліпеня 1975 году[4]. У канцы 1970-х і 1980-х гадоў большасьць афрыканскіх краінаў забаранялі дзейнасьць Паўднёваафрыканскіх авіялініяў, праз непрыняцьцё палітыкі апартэіду ў ПАР у дачыненьні да мурынавага насельніцтва краіны, але Каба-Вэрдэ дазволілі стварыць авіякампаніі з краіны Паўднёвай Афрыкі перасядачны вузел, дзякуючы якому Паўднёваафрыканскія авіялініі атрымалі магчымасьць выконваць рэйсы ў Эўропу і ЗША. У 1970-х гадах вялікая засуш прымусіла больш за паўмільён чалавек зьехаць з краіны ў Партугалію і Італію.

Адразу пасьля перавароту ў лістападзе 1980 году ў Гвінэі-Бісаў адносіны паміж Каба-Вэрдэ і памянёнай краінай сталі напружанымі. Каба-Вэрдэ адмовілася ад ідэі ўзьяднаньня з Гвінэяй-Бісаў, прадстаўнікі АПНГіК стварылі ўласную Афрыканскую партыю за незалежнасьць Каба-Вэрдэ (АПНКВ). З тых часоў праблемы ў дачыненьнях былі разьвязаныя і сёньня паміж імі няма напружанасьці. АПНКВ, як і ейная папярэдніца, зладзілі ў краіне аднапартыйную сыстэму і кіравалі дзяржавай да 1990 году[4].

Цырымонія інаўгурацыі на пасаду прэзыдэнта Жузэ Марыі Нэвіша.

У 1982 годзе Нацыянальная асамблея прыняла першы чатырохгадовы плян разьвіцьця гаспадаркі. Пераход да плянавае эканомікі меў супярэчлівыя вынікі. Дзякуючы замежнай падтрымцы, у тым ліку з боку ААН і СССР, была пашыраная сетка адукацыйных установаў, пабудаваныя новыя прамысловыя і транспартныя прадпрыемствы. Аднак гэта прывяло да вялізарнай замежнай запазычанасьці, якая дасягнула 400 млн даляраў ЗША ў 1986 годзе, скарачэньня вытворчасьці таварных сельскагаспадарчых культур, міграцыі працаздольнага насельніцтва зь вёскі ў гарады і, як вынік, павелічэньня беспрацоўя. У другой палове 1980-х гадоў узровень жыцьця значна зьнізіўся.

З ростам ціску ўнутры краіны, які быў выкліканы запытам у грамадзтве на плюралістычную дэмакратыю, АПНКВ склікала ў лютым 1990 годзе кангрэс, каб абмеркаваць прапанаваныя канстытуцыйныя зьмены і скончыць пэрыяд дзеі аднапартыйнае сыстэмы. Апазыцыйныя групы ў красавіку таго ж году зладзілі ў Праі ўласны зьезд, каб сфармаваць Рух за дэмакратыю. Аднапартыйная сыстэма была скасаваная 28 верасьня 1990 году, а першыя шматпартыйныя выбары былі зладжаныя ў студзені 1991 году. Рух атрымаў большасьць месцаў у Нацыянальнай асамблеі, а кандыдат ад руху Антонію Машкарэньяш Мантэйру перамог з 73,5% галасоў і здабыў пасаду прэзыдэнта. Выбары ў сьнежні 1995 году павялічылі большасьць прадстаўнікоў руху ў парлямэнце, то бок партыя здабыла 50 месцаў з 72 магчымых. У наступным узгаданыя дзьве партыі, чаргуючыся, атрымлівалі большасьць галасоў на наступных выбарах. Гэтак у студзені 2001 году АПНКВ вярнулі большасьць у парлямэнце, а іхны прадстаўнік Пэдру Пірыш займаў пасаду прэзыдэнта краіны дзьве кадэнцыі з 2001 па 2011 гады. З 2011 па 2021 гады на чале дзяржавы стаяў прадстаўнік Руху за дэмакратыю Жоржы Карлуш Фансэка, а ў 2016 годзе ягоная партыя здабыла большасьць месцаў у Нацыянальнай асамблеі. Паводле вынікаў галасаваньня ў кастрычніку 2021 году пасаду прэзыдэнта зноўку заняў кандыдат ад АПНКВ.

Палітыка

Дзяржаўны лад

Палац юстыцыі ў Праі.

Каба-Вэрдэ ёсьць стабільнай паўпрэзыдэнцкай прадстаўнічай дэмакратычнай рэспублікай[5]. Гэта адна з самых дэмакратычных краінаў у Афрыцы, якая паводле індэксу дэмакратыі паводле стану на 2018 году займала 26-е месца ў сьвеце[6]. У сувязі з гэтым у 2013 годзе прэзыдэнт ЗША Барак Абама заявіў, што Каба-Вэрдэ мае сапраўдную гісторыю посьпеху[7]. Канстытуцыя дзяржавы набыла сваю моц у 1980 годзе, але некаторыя папраўкі былі зробленыя ў 1992, 1995 і 1999 гадах. Прэзыдэнт ёсьць кіраўніком дзяржавы і абіраецца ўсенародным галасаваньнем за пяцігадовы тэрмін[4]. Кіраўніком ураду ёсьць прэм’ер-міністар. Сябры Нацыянальнай асамблеі абіраюцца народным галасаваньнем за пяцігадовы тэрмін.

Галоўнымі і самымі ўплывовымі партыямі ёсьць Афрыканская партыя за незалежнасьць Каба-Вэрдэ і Рух за дэмакратыю. Тым ня менш у дзяржаве існуюць іншыя другарадныя партыі, самай пасьпяховай зь якіх ёсьць Дэмакратычны і незалежны каба-вэрдыянскі зьвяз. Гэты зьвяз стала атрымлівае некалькі месцаў у парлямэнт, гэтак на парлямэнцкіх выбарах 2021 году ён здабыў 4 дэпутацкія мандаты.

Замежныя дачыненьні

Сінім колерам на мапе пазначаны краіны, у якіх маюцца амбасады Каба-Вэрдэ.

Каба-Вэрдэ кіруецца палітыкай недалучэньня і шукае каапэратыўных дачыненьняў з усімі прыязнымі дзяржавамі[4]. Свае амбасады ў сталіцы Праі маюць наступныя дзяржавы, як то Ангола, Бразылія, Кітай, Лібія, Куба, Францыя, Нямеччына, Партугалія, Гішпанія, Сэнэгал, Расея, Люксэмбург і ЗША[4]. Каба-Вэрдэ актыўна бярэ ўдзел у афрыканскай палітыцы[4]. У дадатак, краіна ўваходзіць да ліку заснавальніц Садружнасьці партугаламоўных дзяржаваў, міжнароднай арганізацыі і палітычнай асацыяцыі краінаў, дзе пануе партугальская мова.

Каба-Вэрдэ мае двухбаковыя дачыненьні зь некаторымі лузафонскімі краінамі і ўтрымлівае сяброўства ў шэрагу міжнародных арганізацыяў. Край таксама бярэ ўдзел у міжнародных канфэрэнцыях па эканамічных і палітычных пытаньнях. З 2007 году Каба-Вэрдэ мае адмысловы статус партнэрства з Эўразьвязам[8], паводле Катанускага пагадненьня, і можа скласьці заяўку на адмысловае сяброўства, бо, у прыватнасьці, нацыянальная валюта эскуда ёсьць індэксаванай да эўра[9]. У 2011 годзе Каба-Вэрдэ ратыфікавала Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суду[10]. У 2017 годзе дзяржава падпісала Дагавор ААН аб забароне ядзернай зброі[11].

Узброеныя сілы

Вайскоўцы зь Берагавой аховы Каба-Вэрдэ.

Узброеныя сілы Каба-Вэрдэ складаюцца з Нацыянальнай гвардыі і Сілаў берагавой аховы. Паводле бюджэту 2005 году на войска выдаткоўвалася 0,7% СУП краіны.

Фактычна войска брало ўдзел у бітвах вайны за незалежнасьць супраць Партугаліі ў пэрыяд з 1974 па 1975 гады, але апасьля узброеныя сілы свае намаганьні скіроўваюць на барацьбу зь міжнародным гандлем наркотыкамі. У 2007 годзе разам з паліцыяй Каба-Вэрдэ вайскоўцы правялі ўдалую апэрацыю па спыненьні дзенйаьсці групы гандляроў наркотыкамі, якая кантрабавала какаін з Калюмбіі да Нідэрляндаў і Нямеччыны, выкарыстоўваючы Каба-Вэрдэ як перавалачны пункт. Апэрацыя агулам усьцяж доўжылася больш за тры гады. У 2016 годзе ўзброеныя сілы краіны былі ўцягнутыя ў разаніну ў Монці-Чота, у выніку якой загінулі 11 чалавек[12].

Не зважаючы на тое, што Каба-Вэрдэ месьціцца ў Афрыцы, дзяржава заўсёды мела цесныя адносіны з Эўропай. Праз гэта некаторыя адмыслоўцы сьцьвярджаюць, што краіна можа мець права на далучэньне да Арганізацыі па бясьпецы і супрацы ў Эўропе (АБСЭ) і Арганізацыі Паўночнаатлянтычнай дамовы[13].

Насельніцтва

Графік зьмяненьня колькасьці насельніцтва Каба-Вэрдэ ў час з 1961 па 2003 гады.

Афіцыйны перапіс зафіксаваў, што ў Каба-Вэрдэ на 2013 год налічвала 512 096 чалавек. Вялікі адсотак зь іх, то бок 236 тысяч чалавек, былі жыхарамі галоўнага вострава Сант’яга[14]. Сучасныя жыхары Каба-Вэрдэ ёсьць нашчадкамі ад зьмяшаных шлюбаў паміж афрыканцамі і эўрапейцамі рознага паходжаньня. Існуе невялікая група каба-вэрдынцаў, якія маюць продкаў жыдоў з Паўночнай Афрыкі. Яны жывуць у асноўным на астравах Боа-Вішта, Сант’яга і Санта-Антан. Значная частка жыхароў астравоў эмігравала за мяжу, у асноўным у ЗША, Партугалію і Францыю, і, такім чынам, большасьць каба-вэрдынцаў пражываюць за мяжой чым дома. У адрозьненьне ад іншых дзяржаваў Афрыкі, у Каба-Вэрдэ няма плямёнаў.

Мовы

Афіцыйнай мовай Каба-Вэрдэ ёсьць партугальская[15]. Яна выконвае функцыі мовы навучаньня і дзейнасьці ўраду, а таксама выкарыстоўваецца ў газэтах, на тэлебачаньні і радыё. Тым ня менш, шырокае ўжываньне мае партугальская крэольская мова, вядомая як кабувэрд’яну, якая ёсьць роднай мовай практычна ўсіх каба-вэрдыянцаў. Нацыянальная канстытуцыя патрабуе выкананьня захадаў дзеля наданьня парытэту крэольскай мовы з партугальскай мовай[15]. На кабувэрд’яну існуе літаратура, а ейны прэстыж узвысіўся па здабыцьці Каба-Вэрдэ незалежнасьці.

Адрозьненьні паміж формамі вэрдыяну на астравах ёсьць галоўнай перашкодай на шляху да стандартызацыі гэтае мовы. Некаторыя навукоўцы выступалі за распрацоўку двух стандартаў крэольскае мовы, як то паўночны варыянт, які б грунтаваўся на мову вострава Сан-Вісэнці, а таксама паўднёвы варыянт, які б базавашся на крэольскай мове вострава Сант’яга. Каба-вэрдыянскі літаратар і лінгвіст Мануэл Вэйга ёсьць галоўным прыхільнікам стандартызацыі крэольскай мовы[16].

Рэлігія

Пераважная большасьць каба-вэрдынцаў ёсьць хрысьціянскімі вернікамі. Адбіткам партугальскана панаваньня на астравах некалькі стагодзьдзяў ёсьць тое, што пераважную большасьць зь іх складаюць рыма-каталікі. Паводле стану на 2010 год іх налічвалася крыху менш за 80%, у той час як у 2007 годзе іх было каля 85%. Сярод інных хрысьціянскіх цэркваў вылучаюцца пратэстанты, як то Царква адвэнтыстаў сёмага дня, Асамблеі Бога, эвангельская царква «Царства Боскае» і царквы Ісуса Хрыста Сьвятых апошніх дзён. Прысутнічаюць на астравах таксама грамады мусульманаў і юдэяў. Атэісты складаюць менш за 1% насельніцтва. Многія каба-вэрдынцы сумяшчаюць хрысьціянскія традыцыі з карэннымі афрыканскімі вераваньнямі і звычаямі.

Злачыннасьць

Крадзяжы і ўзломы даволі распаўсюджаныя на Каба-Вэрдэ, асабліва злачынасьць павялічваецца на рынках, фэстывалях і ўрачыстасьцях[17]. Часта злачынствамі займаюцца зраі падлеткаў[17]. Забойствы ў асноўным чыняцца ў буйных населеных пунктах, як то ў Праі і Міндэлу[17].

Кароткія зьвесткі

Дзяржава Каба-Вэрдэ знаходзіцца на архіпэлягу, які складаецца з 10 вялікіх астравоў і 5 маленькіх, за 620 км ад заходняга берагу Афрыкі. Астравы вульканічкага паходжаньня, але толькі адзін вулькан Фогу (2830 м) дзейнічае. Асноўныя галіны эканомікі — рыбалоўства (здабыча тунца) і сельская гаспадарка (маіс, бабовыя — дзеля ўнутранага спажываньня, бананы, арахіс — на экспарт). Глебы даволі бедныя, на некаторых маленькіх астравах няма натуральных крыніцаў прэснае вады. Даволі доўгі час эканоміка краіны трывалася толькі на грошы, якія эмігранты дасылалі блізкім у Каба-Вэрдэ. Цяпер усё большую ролю ў эканоміцы грае турызм. Нягледзячы на адсутнасьць выдатных пляжаў, добры клімат (амаль нязьменная сярэднегадавая тэмпэратура 25°С) прыцягвае ўсё большую колькасьць турыстаў.

Асобы

  • Сэзарыя Эвара — фальклёрная сьпявачка па мянушцы «басаногая дзіва».

Крыніцы

  1. ^ «Cabo Verde — Cultural life». Encyclopedia Britannica.
  2. ^ «Cape Verde, Country on the West Coast of Africa». South Africa History Online.
  3. ^ Halter, Marilyn (2013). «Cape Verdeans and Cape Verdean Americans, 1870—1940». У Barkan, Elliott Robert. «Immigrants in American History: Arrival, Adaptation, and Integration, Volume 1». ABC—CLIO Publisher. — С. 269. — ISBN 978-1-59884-219-7.
  4. ^ а б в г д е ё ж з і к л м н «Cape Verde background note». United States Department of State
  5. ^ Neto, Octávio Amorim; Lobo, Marina Costa (2010). «Between Constitutional Diffusion and Local Politics: Semi-Presidentialism in Portuguese-Speaking Countries». Social Science Research Network. — SSRN 1644026.
  6. ^ The Economist Intelligence Unit (8.01.2019). «Democracy Index 2018: Me Too?». The Economist Intelligence Unit.
  7. ^ «Remarks by the President After Meeting with African Leaders». Obama White House Archives.
  8. ^ Percival, Debra (25.05.2008). «Cape Verde—EU 'Special Partnership' takes shape». The Courier.
  9. ^ «Cape Verde could seek EU membership this year». Eubusiness.
  10. ^ «Cape Verde becomes the 119th State to join the Rome Statute system». ICC-CPI.
  11. ^ «Chapter XXVI: Disarmament – No. 9 Treaty on the Prohibition of Nuclear Weapons». United Nations Treaty Collection.
  12. ^ «Eleven shot dead in Cape Verde, including two Spanish citizens». Reuters.
  13. ^ «Sprungbrett nach Westafrika». David X. Noack.
  14. ^ «Cape Verde: Population». Cape Verde.
  15. ^ а б «Constituição da República de Cabo Verde». ICRC.
  16. ^ Amado, Abel D. (2015). «The Illegible State in Cape Verde: Language Policy and the Quality of Democracy». Boston University.
  17. ^ а б в «Cape Verde». United States Bureau of Consular Affairs.

Вонкавыя спасылкі