Перайсьці да зьместу

Каба-Вэрдэ

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Xqbot (гутаркі | унёсак) у 21:07, 6 ліпеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Каба-Вэрдэ
República de Cabo Verde
Сьцяг Каба-Вэрдэ Герб Каба-Вэрдэ
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Unidade, Trabalho, Progresso («Еднасьць, праца, прагрэс»)
Дзяржаўны гімн: «Cântico da Liberdade»
Месцазнаходжаньне Каба-Вэрдэ
Афіцыйная мова партугальская, крэольская
Сталіца Прая
Найбуйнейшы горад Прая
Форма кіраваньня Рэспубліка
Пэдру Пірэш
Жазэ Марыя Нэвэш
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
172-е месца ў сьвеце
4033 км²
нязначны
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
165-е месца ў сьвеце
516 733
125,5/км²
СУП
 • агульны (2009)
 • на душу насельніцтва
171 месца ў сьвеце
$1,841 млрд
$3587
Валюта Эскуда Каба-Вэрдэ (CVE)
Часавы пас CVT (UTC-1)
Незалежнасьць
— ад Партугаліі

5 ліпеня 1975 году
Дамэн верхняга ўзроўню .cv
Тэлефонны код +238

Рэспубліка Каба-Вэрдэ (па-партугальску: Cabo Verde; таксама Астравы Зялёнага Мысу) — дзяржава на астравах Каба-Вэрдэ ў Атлянтычным акіяне ў 620 км ад заходняга ўзьбярэжжа Афрыкі.

Гістарычная даведка

Незаселеныя астравы Зялёнага Мысу былі акрытыя партугальцамі ў 1456 годзе або 1460 годзе. Першыя асаднікі прыбылі туды ў 1462 годзе. Неўзабаве на астравах зьявіліся афрыканскія рабы. Сучасныя жыхары Каба-Вэрдэ — нашчадкі ад зьмяшаных шлюбаў.

Кароткія зьвесткі

Дзяржава Каба-Вэрдэ знаходзіцца на архіпэлягу, які складаецца з 10 вялікіх астравоў і 5 маленькіх, у 620 км ад заходняга берагу Афрыкі. Астравы вульканічкага паходжаньня, але толькі адзін вулькан Фогу (2830 м) дзейнічае. Асноўныя галіны эканомікі — рыбалоўства (здабыча тунца) і сельская гаспадарка (маіс, бабовыя — дзеля ўнутранага спажываньня, бананы, арахіс — на экспарт). Глебы даволі бедныя, на некаторых маленькіх астравах няма натуральных крыніцаў прэснае вады. У 70-х гадах XX стагодзьдзя вялікая засуха прымусіла больш за паўмільёна чалавек зьехаць з краіны ў Партугалію і Італію. Даволі доўгі час эканоміка краіны трывалася толькі на грошы, якія эмігранты дасылалі блізкім у Каба-Вэрдэ. Цяпер усё большую ролю ў эканоміцы грае турызм. Нягледзячы на адсутнасьць выдатных пляжаў, добры клімат (амаль нязьменная сярэднегадавая тэмпэратура 25°С) прыцягвае ўсё большую колькасьць турыстаў. Каба-Вэрдэ да 1975 году зьяўлялася калёніяй Партугаліі.

Вонкавыя спасылкі

Каба-Вэрдэсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA