Перайсьці да зьместу

Каманда 33

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Ясамойла (гутаркі | унёсак) у 18:57, 8 ліпеня 2024. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Каманда
па-расейску: Команда 33
Жанр драматычны фільм[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
У ролях
Вытворчасьць Sverdlovsk Film Studio[d]
Дата выхаду 1987
Краіна
Мова расейская мова
Старонка на IMDb

Каманда 33 (па-расейску: Команда 33) — расейская стужка, зьнятая ў СССР у 1987 годзе. Стужка была зьнятая ў месьце Сьвярдлоўск, што ў РСФСР[1].

Зьмест

Адбывпецца прызыў маладых мужчын у войска СССР. Прызыўнікі атрымалі позвы ў ваенкамат для прыходу ў войска. Маладыя мужчыны перад адыходам у войска бавяць час рознымі спосабамі: бавіць час на дыскатэцы, сярод таварышаў на прыродзе, а нехта хуліганіць і б'ецца кулакамі ў драках. Падпалкоўнік Нікіцін забраў прызыўнікоў у цягнік, дзе іх вязуць на Далёкі Усход. Яны будуць служыць у марское пяхоце. Маладыя мужчыны сядзяць затвораныя ў цягніку і рэжысэр спрабаваў паказаць праўдзівую карціну пачатку жыцьця ў войску. Паказваецца п'янства, спробы знайсьці хваробу для вызваленьня ад службы.

Цікавае

Стужку ў канцы 1980-ых гадоў паказвалі прызыўнікам, падрыхтоўка для пачатку службы ў войску.

У стужцы паказаныя сны прызыўнікоў, дзе адзін сьніць пра жанчыну. Яна паказаная з голымі грудзямі, што было ў СССР караным і непрыстойным.

Крыніцы

Літаратура

  • Команда «33» // Советские художественные фильмы: аннотированный каталог, Том 11 / Мария Павлова. — М.: «Нива России», 1995. — стр. 329
  • Команда «33» // Домашняя синематека: отечественное кино 1918—1996 / Сергей Землянухин, Мирослава Сегида. — М.: «Дубль-Д», 1996. — 520 с. — стр. 203

Вонкавыя спасылкі