Перайсці да зместу

Сан-Тамэ і Прынсіпі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Xqbot (размовы | уклад)
Xqbot (размовы | уклад)
др r2.7.3) (робат дадаў: ce:Сан-Томе а Принсипи
Радок 44: Радок 44:
[[bs:Sao Tome i Principe]]
[[bs:Sao Tome i Principe]]
[[ca:São Tomé i Príncipe]]
[[ca:São Tomé i Príncipe]]
[[ce:Сан-Томе а Принсипи]]
[[ceb:Sao Tome ug Principe]]
[[ceb:Sao Tome ug Principe]]
[[ckb:ساوتۆمێ و پرینسیپی]]
[[ckb:ساوتۆمێ و پرینسیپی]]

Версія ад 03:00, 30 ліпеня 2012

Дэмакратычная Рэспубліка Сан-Тамэ і Прынсіпі (парт.: Democrática de São Tomé e Príncipe) — астраўная краіна, размешчаная ў Гвінейскім заліве Атлантычнага акіяна. У склад краіны ўваходзяць два острава вулканічнага паходжання, адлегласць паміж якімі складае 140 км, і яшчэ 6 невялікіх астравоў. Сталіца — Сан-Тамэ. Афицыйная валюта — добра.

Гісторыя

На момант адкрыцця ў 14701471 гг. партугальскімі мараплаўцамі Ж.дыСантарэнам і П.Эшкабарам астравы былі незаселены. З 1485 г. пачалася іх каланізацыя партугальцамі. У пачатку XVI ст. тут створаны плантацыі цукровага трыснягу, для працы на якіх прывозілі рабоў з Афрыкі, найбольш з Анголы. Рабы часта ўзнімалі паўстанні, найбуйнейшыя з іх адбылося ў 15951596 гг. Змешанае насельніцтва (мулаты) было свабоднае, але непаўнапраўнае. Пасля скасавання ў 1875 г. рабства галоўнай галінай эканомікі стала вытворчасць какавы і кавы. У 1951 г. астравы атрымалі статус заморскай тэрыторыі, а ў 1972 г. — мясцовай аўтаноміі Партугаліі. У 1953 г. адбылося паўстанне ў падтрымку незалежнасці краіны, якое было задушана партугальскімі войскамі. З 1960 г. барацьбу за незалежнасць астравоў вёў створаны ў эміграцыі камітэт за вызваленне Сан-Таме і Прынсіпі (з 1972 г. — Рух за вызваленне Сан-Таме і Прынсіпі, РВСТП). Пасля рэвалюцыі ў Партугаліі (красавік 1974 г.) новы партугальскі ўрад прызнаў незалежнасць астравоў.

12 ліпеня 1975 г. абвешчана Дэмакратычная Рэспубліка Сан-Таме і Прынсіпі, а лідэр РВСТП М.Пінту да Кошта стаў яе першым прэзідэнтам. У краіне быў усталяваны аднапартыйны рэжым РВСТП і абвешчаны курс на сацыялістычнае будаўніцтва і супрацоўніцтва з сацыялістычнымі краінамі. Цяжкае эканамічнае становішча 1980-я гады прымусіла ўрад Сан-Таме і Прынсіпі пачаць збліжэнне з краінамі Захаду і лібералізацыю палітычнага і эканамічнага жыцця. У жніўні 1990 г. прынята Канстытуцыя, якая ўвяла прамыя прэзідэнцкія выбары, шматпартыйнасць і грамадзянскія свабоды. На першых свабодных выбарах у студзені 1991 г. перамагла апазіцыя, лідэр якой М.Траавада ў сакавіку 1991 г. абраны прэзідэнтам краіны. У 1990-я г. ажыццёўлены рынкавыя рэформы ў эканоміцы, але эканамічнае становішча краіны застаецца складаным. Яна моцна залежыць ад замежнай эканамічнай дапамогі.

Гл. таксама