Перайсці да зместу

Жолаб Кермадэк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 01:13, 7 лістапада 2019, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (аўтаматычнае выдаленне шаблонаў стабаў)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Жолаб Кермадэк — глыбакаводны жолаб у паўднёва-заходняй частцы Ціхага акіяна. На поўначы злучаецца з жолабам Тонга. Размяшчаецца ля ўсходняга падножжа астравоў Кермадэк, амаль мерыдыянальнага напрамку.

Даўжыня каля 1200 км. Кермадэк быў адкрыты ў 1889 годзе, экспедыцыяй брытанскага судна «Пінгвін». Максімальная глыбіня 10047 м - была замераная ў 1958 годзе, падчас рэйса савецкага навукова-даследчага судна «Віцязь».

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.238