Перайсці да зместу

Панкрэатычная ліпаза

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 08:43, 30 студзеня 2022, аўтар InternetArchiveBot (размовы | уклад) (Rescuing 1 sources and tagging 0 as dead.) #IABot (v2.0.8.6)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Панкрэатычная ліпаза (ліпаза падстраўнікавай залозы, англ.: pancreatic lipase)) (КФ 3.1.1.3) — стрававальны фермент, які адносіцца да класу гідралаз, падкласу эстэраз. Па дзеянні на ліпіды панкрэатычная ліпаза падобная на пячоначную ліпазу  (руск.) крыві.

Панкрэатычная ліпаза сінтэзуецца ў падстраўнікавай залозе і выдзяляецца ў прасвет дванаццаціперснай кішкі і ў тонкі кішачнік, дзе расшчапляе тлушчы ежы — трыгліцерыды — на гліцэрыну і вышэйшыя тлустыя кіслоты. Такім чынам, гэтая ліпаза з’яўляецца важным ферментам у працэсе пераварвання тлушчаў. Панкрэатычная ліпаза гідралізуе малекулы тлушчаў, якія паступаюць з ежай. Пры захворваннях падстраўнікавай залозы актыўнасць ліпазы значна павышаецца, і ліпаза ў вялікай колькасці пачынае вылучацца ў кроў. Паніжэнне ўзроўню ліпазы можа адбывацца пры анкалагічных захворваннях, акрамя рака  (руск.) падстраўнікавай залозы, і пры няправільным харчаванні (лішку трыгліцерыдаў ў ежы).