Вольга Барысаўна Васіленка
Вольга Барысаўна Васіленка | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 красавіка 1952 (72 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Член у | |
Узнагароды |
Вольга Барысаўна Васіленка (нар. 26 красавіка 1952, г. Пінск, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыла ў 1975 годзе Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут. З 1976 года ва ўпраўленні архітэктуры і горадабудаўніцтва Пінскага гарвыканкама, з 1991 на пасадзе галоўнага архітэктара Пінска.
У наш час дырэктар Пінскай мастацкай школы імя Напалеона Орды.
Член Саюза архітэктараў Рэспублікі Беларусь, саветнік Беларускай акадэміі архітэктуры, член гарадской арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз жанчын», абіралася дэпутатам Брэсцкага абласнога Савета.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар шматлікіх праектаў сквераў, паркаў, будынкаў і збудаванняў, пабудаваных на тэрыторыі г, Пінска. Брала ўдзел у якасці сааўтара і кансультанта пры распрацоўцы горадабудаўнічых праектаў (генплан горада, дэталёвыя планы раёнаў, праекты забудовы).
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджана граматамі Пінскага гарвыканкама, Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў, Брэсцкага аблвыканкама і Брэсцкага абласнога Савета Дэпутатаў, Камітэта па архітэктуры Брэсцкага аблвыканкама, Беларускага саюза архітэктараў. Узнагароджана медалём «За працоўныя заслугі».
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Василенко Ольга Борисовна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Нарадзіліся 26 красавіка
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Пінску
- Выпускнікі Брэсцкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Члены Беларускага саюза жанчын
- Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Пінска
- Галоўныя архітэктары Пінска
- Дэпутаты Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў