Генадзь Яфімавіч Булдаў
Генадзь Яфімавіч Булдаў | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 мая 1928 (96 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Генадзь Яфімавіч Булдаў (нар. 3 мая 1928, г. Асіповічы, БССР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут у 1958 годзе. Працаваў у Белдзяржпраекце, з 1969 года — кіраўнік майстэрні ў Мінскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1972 года — БелНДІПгорадабудаўніцтва, з 1982 года — начальнік аддзела, з 1985 года — галоўны спецыяліст аддзела ў Белпрампраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1961 года (Мінск).
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): генпланы Светлагорска (1961, 1975), Маладзечна (1964, 1980), Полацка—Наваполацка (1972, сярэбраны медаль ВДНГ СССР), ПДП жылых раёнаў Цэнтральнага ў Брэсце, Задняпроўскага ў Магілёве, Заходняга ў Маладзечне, Паўночнага ў Пінску, Светлагорску, праекты забудовы мікрараёнаў па вул. Талбухіна ў Мінску (1958—1960), № 3 у Светлагорску (1962), у Заходнім раёне Маладзечна (1968), праекты планіроўкі і азелянення ўчастку БССР у Парку саюзных рэспублік ва Ульянаўску (1970)[1], карэктоўка генплана г. Пінска з развіццём яго на процілеглым беразе р. Піны (1974; сааўтары Х. Хасьянаў, Л. Каўчынскі)[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны бронзавым медалём ВДНГ СССР (1961) за праект 1-й чаргі будаўніцтва ў Мінску, 2-я -прэмія (1968) за эскіз-ідэю планіроўкі і забудовы цэнтральнай часткі Мінска на Усесаюзным конкурсе.
Зноскі
- ↑ Архітэктары Савецкай Беларусі 1991.
- ↑ Хасьянов Харис Абдрахманович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Булдов Геннадий Ефимович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 3 мая
- Нарадзіліся ў 1928 годзе
- Нарадзіліся ў Асіповічах
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белдзяржпраекта
- Супрацоўнікі Мінскграмадзянпраекта
- Супрацоўнікі БелНДІПгорадабудаўніцтва
- Супрацоўнікі Белпрампраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя срэбраным медалём ВДНГ
- Узнагароджаныя бронзавым медалём ВДНГ
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Горадабудаўнікі Беларусі
- Архітэктары Светлагорска
- Архітэктары Маладзечна
- Архітэктары Полацка
- Архітэктары Наваполацка
- Архітэктары Брэста
- Архітэктары Магілёва
- Архітэктары Пінска
- Архітэктары Мінска