Джордан Аю
Джордан Аю | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 11 верасьня 1991[1][2] (32 гады) | |
Рост | 182 см | |
Вага | 81 кг | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Крыстал Пэлас | |
Нумар | 9 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2009—2014 2014 2014—2015 2015—2017 2017—2019 2018—2019 2019— |
Алімпік Марсэль → Сашо (арэнда) Ляр’ен Астан Віла Сўонсі Сіці → Крыстал Пэлас (арэнда) Крыстал Пэлас |
111 (14) 17 (5) 31 (12) 51 (9) 50 (8) 20 (1) 184 (21) |
Зборныя | ||
2010— | Гана | 101 (23) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Джордан П’ер Аю (па-ангельску: Jordan Pierre Ayew; 11 верасьня 1991 году, Марсэль, Францыя) — ганскі футбаліст, нападнік ангельскага клюбу «Крыстал Пэлас» і нацыянальнай зборнай Ганы.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]П’ер зьяўляецца сынам вядомага ганскага гульца Абэдзі Аю. У 2006 годзе далучыўся да «Марсэлю», за які раней гуляў ягоны бацька. Дэбютаваў у складзе каманды 16 сьнежня 2009 году ў матчы супраць «Ляр’ену». 6 студзеня 2014 году выправіўся ў арэнду ў клюб «Сашо», які рабіў высілкі па захаваньні месца ў Лізе 1, аднак застацца ў элітным дывізіёне ня здолеў. 8 ліпеня 2014 году Аю падпісаў 4-гаддовы кантракт зь «Ляр’енам»[3].
У складзе зборнай Ганы дэбютаваў 5 верасьня 2010 году ў адборачным матчы да Кубку афрыканскіх нацыяў супраць зборнай Эсўатыні.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]«Марсэль»:
- Чэмпіён Францыі: 2010
- Уладальнік Кубка францускай лігі: 2010, 2011, 2012
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2010, 2011
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Jordan Ayew // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Jordan Ayew // As (гішп.) — Madrid: Grupo Prisa, 1967. — ISSN 1888-6671
- ^ Jordan Ayew FC Lorient decision. BBC Sport
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Старонка на Footballdatabase
- Статыстыка на National Football Teams