Плянктон
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Amphipodredkils.jpg/220px-Amphipodredkils.jpg)
Плянкто́н (па-грэцку: πλανκτον — тыя, што блукаюць) — разнастайныя, у асноўным дробныя арганізмы, што свабодна дрэйфуюць у тоўшчы вады і ня здольныя — у адрозьненьне ад нэктону — супрацівіцца плыні. Такімі арганізмамі могуць быць бактэрыі, дыятомавыя і некаторыя іншыя водарасьці (фітаплянктон), самыя простыя, некаторыя кішэчнаполасьцевыя, малюскі, ракападобныя, яйкі і лічынкі рыб, лічынкі розных бесхрыбетных жывёлаў (зааплянктон). Плянктон непасрэдна або праз прамежкавыя зьвёны харчовага ланцугу зьяўляецца ежай для большасьці астатніх водных жывёлаў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]