Шалі (знак задыяку)
Знак | Пэрыяд (прыкладна) | |
---|---|---|
Авен | 21 сакавіка — 20 красавіка | |
Цялец | 21 красавіка — 20 траўня | |
Блізьняты | 21 траўня — 21 чэрвеня | |
Рак | 22 чэрвеня — 22 ліпеня | |
Леў | 23 ліпеня — 23 жніўня | |
Панна | 24 жніўня — 23 верасьня | |
Шалі | 24 верасьня — 23 кастрычніка | |
Скарпіён | 24 кастрычніка — 22 лістапада | |
Стралец | 23 лістапада — 21 сьнежня | |
Казларог | 22 сьнежня — 20 студзеня | |
Вадаліў | 21 студзеня — 20 лютага | |
Рыбы | 21 лютага — 20 сакавіка |
Шалі (па-лацінску: Libra) — адзін з 12 знакаў задыяку (з 23 верасьня па 22 кастрычніка).
- Плянэта, якая кіруе знакам: Вэнэра
- Стыхія: паветра
- Камень: сапфір
- Мэтал: медзь, мосенж
- Кветка: гартэнзія
- Жывёлы: яшчары
Астролягі лічаць, што людзі, якія нарадзіліся пад знакам шаляў, ад прыроды надзвычай чуйныя, гарманічныя, імкнуцца да раўнавагі ва ўсім, а самае галоўнае — у адносінах зь іншымі. Як правіла, шалі эстэты. Асноўны прыярытэт гэтых людзей — каханьне. Інстынктыўна шалі ўвесь час шукаюць сабе партнэра. Яны ня створаныя для таго, каб быць пустэльнікам, ваўком-адзіночкай, але і ня могуць доўга знаходзіцца сярод вялікай колькасьці людзей — вялікія кампаніі і натоўп ім не даспадобы, шалі лічаць, што ў такіх сытуацыях губляецца інтымнасьць зносін. Акрамя таго, кола зносін шаляў даволі вузкае — людзей, якіх шалі лічаць ніжэйшымі за сябе па статусе, розуме, сіле, адным словам, усіх «нявартых» шалі проста ігнаруюць. Празь іх халоднасьць, каменны твар і ледзяны погляд шмат хто можа лічыць іх цынічнымі і нячулымі, але гэта зусім ня так. Насамрэч іх напускная абыякавасьць — гэта ўсяго толькі ахоўны мэханізм. Яны далікатныя і насамрэч вельмі літасьцівыя.
Астролягі лічаць, што шалям больш за ўсё шанцуе ў зносінах з вадалівамі і блізьнятамі, а менш за ўсё яны сумяшчальныя з казярогамі і ракамі.