Перайсці да зместу

Аддакс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аддакс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Addax nasomaculatus (Blainv., 1816)

Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  625175
NCBI  59515
EOL  331074

Аддакс, нубійская антылопа[1] (Addax nasomaculatus) — парнакапытнае млекакормчае з падсямейства шаблерогіх антылоп сямейства пустарогія, від вылучаецца ў манатыпны род Addax.

Пясчана-белая афарбоўка летам, бліжэй да зімы робіцца шаравата-карычневай. Поўсць кароткая і гладкая. Белыя плямы размешчаны на вушах, жываце, канечнасцях. Пераносіцу перасякае белая Х-падобная палоска, пучок чорна-бурых валасоў на лбе. З шыі звісаюць доўгія валасы. Галава і пярэдняя частка цела больш цёмныя. Накіраваныя назад тонкія рогі, спіральна закручаныя ў 1,5-3 абароты, ёсць як у самцоў так і ў самак і дасягаюць 109 см даўжыні ў самцоў і 80 см у самак. Шырокія капыты маюць плоскую падэшву, якая можа яшчэ больш пашырацца, што дапамагае жывёлам перасоўвацца па пустыні і не правальвацца ў пясках. Даўжыня цела — 150—170 см, вышыня ў карку — 95-115 см, даўжыня хваста — 25-35 см. Самцы крыху большыя за самак. Маса цела 60-125 кг.

Раней аддакс сустракаўся ў пустынях і паўпустынях ад Заходняй Сахары і Маўрытаніі да Егіпта і Судана. Сучасны арэал паменшыўся да некалькіх пустынных раёнаў на паўночным усходзе Нігера, на поўначы і ў цэнтры Чада, на паўночным захадзе Малі, ва ўсходняй Маўрытаніі, паўднёвай Лівіі і паўднёва-заходнім Судане. Аддаксы сустракаюцца ў пясчаных і камяністых пустынях. Яны не абмяжоўваюцца тэрыторыямі і вандруюць у пошуках ежы па ўсёй зоне распаўсюджвання, рухаючыся за дажджамі.

  1. Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999.  — Т. 1 : А-Л. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4, С.29