Градус Фарэнгейта
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/c/c9/Raumthermometer_Fahrenheit%2BCelsius.jpg/250px-Raumthermometer_Fahrenheit%2BCelsius.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/f3/Countries_that_use_Fahrenheit.svg/350px-Countries_that_use_Fahrenheit.svg.png)
Градус Фарэнгейта — адзінка вымярэння тэмпературы з лінейнай шкалой. Доўгі час шкала Фарэнгейта была асноўнай у англамоўных краінах, але ў канцы 60-х — пачатку 70-х гадоў XX стагоддзя яна была практычна выцесненая шкалой Цэльсія. Толькі на Ямайцы, у ЗША і Канадзе шкала Фарэнгейта дагэтуль шырока выкарыстоўваецца ў бытавых мэтах. Шкала названая ў гонар нямецкага вучонага Габрыеля Фарэнгейта, які прапанаваў яе ў 1724 годзе.
На шкале Фарэнгейта кропка раставання лёду роўная +32 °F, а кропка кіпення вады +212 °F (пры нармальным атмасферным ціску). Пры гэтым адзін градус Фарэнгейта роўны 1/180 рознасці гэтых тэмператур. Дыяпазон 0°…+100° па шкале Фарэнгейта прыкладна адпавядае дыяпазону −18°…+38° па шкале Цэльсія.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Існуе некалькі версій паходжання шкалы. Па адной з іх, Фарэнгейт першапачаткова прыняў за 0 °F тэмпературу плаўлення (замярзання) сумесі лёду і паваранай солі ў роўных колькасцях, а за 100 °F — нармальную тэмпературу чалавечага цела (аднак Фарэнгейт памыліўся ў апошнім вымярэнні: нармальная тэмпература чалавечага цела складае 97,9 °F). Існуе версія, паводле якой за 100 градусаў тэмпературнай шкалы Фарэнгейт прыняў тэмпературу цела сваёй жонкі, якая ў момант вымярэння была нездаровая — менавіта гэтым і абумоўленае зрушэнне стоградуснай кропкі на 2,1 °F, а не хібнасцю самога вымярэння. Сам Фарэнгейт лічыў, што тэмпература (па яго шкале) ніколі не бывае адмоўнай, мабыць ён ні разу не быў у халодных краінах.
Арыфметычныя пераўтварэнні
[правіць | правіць зыходнік]Адзін градус Фарэнгейта роўны 5/9 градуса Цэльсія, а тэмпература па шкале Фарэнгейта звязана тэмпературай па шкале Цэльсія ніжэйзгаданымі формуламі.
З шкалы Цэльсія ў шкалу Фарэнгейта:
З шкалы Фарэнгейта ў шкалу Цэльсія:
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/jxlrf8aeaatkyefyujlhos6fep8chfk.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/b9mb8tia3ojgnlclyucolae1d4d367f.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/8pmimxdlrynqbzu8uyn1ftqni7jgfqk.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/dhq1bp2j3mexjt3jo9vz79k76rosgac.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/j96skgpa38v17u4hgibd3ldqobtxsjz.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/2mcuytb94zfh5mez2t8huovj6koeizk.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/g1kjqhyd9o5etobzwwpnlw5raqaa729.png)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/timeline/8ykz6rg4qv1u1px4gxqp5n2vwzy329y.png)