Перайсці да зместу

Дыяклетыян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дыяклетыян
лац.: Gaius Aurelius Valerius Diocletianus Augustus
51-ы рымскі імператар
20 лістапада 284 — 1 мая 305
Папярэднік Марк Аўрэлій Карын
Пераемнік Канстанцый I Хлор
Консул, Старажытны Рым
283 — 283
domesticus[d]
з 282
Dux[d]
з невядома

Нараджэнне не раней за 22 снежня 242 і не пазней за 22 снежня 245
Смерць не раней за 3 снежня 311 і не пазней за 3 снежня 316 ці 313[2][3]
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні стар.-грэч.: Gaius Valerius Diocles
Маці Dioclea[d]
Жонка Прыска[d]
Дзеці Галерыя Валерыя[d], Галерый і Максіміян
Веравызнанне старажытнарымская рэлігія
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дыяклетыян Гай Аўрэлій Валерый (лац.: Gaius Aurelius Valerius Diocletianus) — імператар Рымскай імперыі з 284 па 305 год.

Нарадзіўся каля 240 года ў горадзе Dioclea (каля сучаснага горада Шкодэр). Памёр 3 снежня 316 года ў гораде Salona.

Лічыцца адзіным рымскім імператарам, які добраахвотна сышоў у адстаўку.

Бацька лічыцца былым рабом, імя маці не захавалася.

Стаў вайскоўцам, паступова падымаўся па службовай лесвіцы з самых нізоў, пакуль, нарэшце, не стаў начальнікам аховы імператара Кара.

У 284 годзе імператар Кар памёр падчас персідскага паходу, а яго сын Нумерыян ў тым жа паходзе быў забіты. Тады салдаты абвясцілі новым імператарам Дыёклетыяна.

Пасля аб’яўлення Дыяклетыяна імператарам пачаліся ваенныя дзеянні паміж яго войскам і войскам Карына. У вырашальнай бітве Карын быў забіты — ва ўладзе канчаткова ўмацаваўся Дыяклетыян[4][5][6][7].

За час свайго панаваньня ён: правёў рэформы, якія стабілізавалі становішча імперыі; усталяваў дамінат (лац.: dominatus) — неабмежаваную манархію; спрабаваў запаволіць распаўсюджванне хрысціянства.

Адышоў ад спраў у 305 годзе. Пражываў у сваім палацы, які захаваўся да нашых дзён. Займаўся агародніцтвам.

У Галію для падаўлення паўстання быў пасланы дасведчаны палкаводзец Максіміян. У 286 годзе ён быў абвешчаны аўгустам — паўнамоцным суправіцелем Дыяклетыяна з правам кіраваць заходняй паловай Імперыі.

Максіміян абраў сваёй сталіцай горад Mediolanum (Мілан). Сам Дыёклетыян размясціўся ў горадзе Nicomedia (Ізміт), адкуль кіраваў усходняй паловай Імперыі.

У 293 годзе Дыяклетыян пераўтварыў сістэму падвойнага супраўлення ў тэтрархію (грэч. τετραρχία — чатырохўладдзе). Новы парадак прадугледжваў кіраванне двух аўгустаў — яго і Максіміяна, і двух цэзараў, якімі ён зрабіў Канстанцыя I Хлора і Галерыя, што былі памагатымі Максіміяна (на Захадзе) і Дыёклетыяна (на Ўсходзе).

Павелічэнне колькасці суправіцеляў не азначала падзел самой імперыі — на яе тэрыторыі дзейнічалі адны законы, якія зыходзілі ад імя ўсіх чатырох імператараў. Акрамя таго, абодва цэзары павінны былі падпарадкоўвацца абодвум аўгустам[4][5][6][7].

Рэформы Дыяклетыяна

[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйная рэформа

[правіць | правіць зыходнік]

Колькасць правінцый была даведзена да 100, Рым стаў 101-й правінцыяй. Новыя межы не супадалі з ранейшымі, што перашкаджала сепаратызму рэгіёнаў. Не стала «сенацкіх» і «імператарскіх» правінцый. Усе правінцыі ўключаны ў склад дыяцэзій.

Ваенная рэформа

[правіць | правіць зыходнік]

Раней папаўненне воінскіх часцей адбывалася на добраахвотнай аснове. Зараз буйныя землеўладальнікі былі абавязаны пастаўляць пэўную колькасць рэкрутаў. Варвары, якія жывуць на Рымскіх землях, гэтак жа падлягалі рэкруцкаму набору.

Была павялічана колькасць легіёнаў (да 72), але пры гэтым скараціўся іх колькасны склад (да 1 тыс. чал.). Была павялічана колькасць кавалерыі і ўзрасло яе агульнае значэнне ў структуры ўзброеных сіл. Быў павялічаны флот.

Падатковая рэформа

[правіць | правіць зыходнік]

У залежнасці ад колькасці і якасці апрацоўванай зямлі сельскае насельніцтва плаціла натурай пазямельны падатак (лац.: annona). Такі падатак былі абавязаны плаціць усё, нават сенатары. Тыя, хто не меў зямельных уладанняў (напрыклад, гарадскія жыхары) абкладаліся падушным падаткам. За своечасовай выплатай падаткаў былі абавязаны сачыць гарадскія саветы і ўладальнікі маёнткаў[4][5][6][7].