Запаведнік
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/88/%D0%9E%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%BE_%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%BE%2C_%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B7%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B1%D0%B8%D0%BE%D1%81%D1%84%D0%B5%D1%80%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%BD%D0%B8%D0%BA_-_panoramio.jpg/220px-%D0%9E%D0%B7%D0%B5%D1%80%D0%BE_%D0%9F%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D0%BE%2C_%D0%91%D0%B5%D1%80%D0%B5%D0%B7%D0%B8%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%B1%D0%B8%D0%BE%D1%81%D1%84%D0%B5%D1%80%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D0%B7%D0%B0%D0%BF%D0%BE%D0%B2%D0%B5%D0%B4%D0%BD%D0%B8%D0%BA_-_panoramio.jpg)
Запаведнік — тэрыторыя сушы або акваторыя, у межах якой увесь прыродны комплекс поўнасцю выключаны з гаспадарчай дзейнасці чалавека і ахоўваецца дзяржавай. З’яўляецца відам запаведных тэрыторый.[1]
Запаведнікі і нацыянальныя паркі з’яўляюцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага значэння. Заказнікі і помнікі прыроды могуць з’яўляцца прыродаахоўнымі аб’ектамі рэспубліканскага або мясцовага значэння.
Для аховы прыродных комплексаў запаведнікаў ствараюцца ахоўныя зоны. Ахоўвае запаведнікі спецыяльная служба (дзяржінспектары, егеры).
Навуковая работа ў запаведніках мае комплексны характар, вядуцца даследаванні па праграме «Летапіс прыроды».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя дзяржаўныя запаведнікі ўзніклі ў старажытным Вавілоне, Грэцыі, Індыі і ствараліся з рытуальнымі і паляўнічымі мэтамі. Найстаражытнейшы запаведнік на славянскіх землях — Белавежская пушча. Самы вялікі запаведнік у свеце — Вялікі Габійскі (Манголія, плошча 5 млн га).
На Беларусі два запаведніка: Бярэзінскі біясферны запаведнік і Палескі радыяцыйна-экалагічны запаведнік (адзіны ў свеце).
Задачы
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя задачы запаведнікаў:
- зберажэнне эталонных або найбольш тыповых для вызначанай геаграфічнай зоны прыродных ландшафтаў, рэдкіх і каштоўных відаў жывёл і раслін;
- вывучэнне прыродных працэсаў у натуральным стане;
- распрацоўка пытанняў рэканструкцыі флоры, фаўны і комплексу іншых прыродаахоўных праблем;
- культурна-асветніцкая работа, папулярызацыя прыродаахоўных поглядаў і аховы прыроды.
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]Вылучаюць запаведнікі:
- накіраванага рэжыму
- прыродныя
- эталонныя
- біясферныя
- мемарыяльныя і іншыя.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асабліва ахоўных прыродных тэрыторыях» — 5 кастрычніка 2021