Перайсці да зместу

За скуру паліцэйскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
За скуру паліцэйскагаM:
фр.: Pour la peau d'un flic
Постар фільма
Жанр баявік, крымінальны фільм[d] і экранізацыя рамана[d]
Рэжысёр
Прадзюсар
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Кінакампанія Adel Productions[d]
Працягласць 105 хв.
Зборы 17 800 000 $
Краіна
Мова французская
Год 1981 і 19 лютага 1982[1]
IMDb ID 0082935

«За скуру паліцэйскага»[3] (фр.: Pour la peau d’un flic) — французскі кінафільм, выканаўцам галоўнай ролі і рэжысёрам якога быў Ален Дэлон. Экранізацыя рамана Жана-Патрыка Маншэта «Колькі костак!».

Пажылая дама наймае былога паліцэйскага Шука, каб расследаваць знікненне яе сляпой дачкі Марты. Але жанчыну забіваюць невядомыя ў цэнтры Парыжа да таго, як яна паспявае паведаміць дэтэктыву важную інфармацыю. Разам з адстаўным камісарам Эйманам і сваёй сакратаркай Шарлотай Шука спрабуе разблытаць справу, дзе замяшаныя розныя паліцэйскія службы і наркагандляры. Падчас расследавання на Шука ў кватэры ахвяры нападае нехта Прадзье; Шука́ забівае яго, але саўдзельнік знікае. Вярнуўшыся дадому, Шука трапляе ў засаду, зладжаную нейкім камісарам Мадрые. Ён забівае яго, у выніку яго пачынае шукаць не толькі таямнічая банда, але і паліцыя.

Затым выкрадаюць сакратарку Шука, якую ён ратуе ад смерці ў апошняе імгненне. Шука высвятляе, што ім маніпулюе паліцэйскі камісар Качыёлі, накіроўваючы супраць сваіх карумпаваных калег. Шука́ рызыкуе жыццём, каб высветліць ісціну і выкрыць банду. У апошні момант яго ратуюць паліцэйскія на чале з Качыёлі.

  • Ален Дэлон — прыватны дэтэктыў Шука
  • Анн Парыё — Шарлота, сакратарка Шука
  • Мішэль Аклер — Эйман/Тарпон
  • Мірэй Дарк — дзяўчына на пераходзе (няма ў тытрах)
  1. https://www.filmdienst.de/film/details/52244/rette-deine-haut-killer
  2. http://www.imdb.com/title/tt0082935/ Праверана 28 красавіка 2016.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — артыкул Ален Дэлон