Перайсці да зместу

Крэп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Крэп
Выява
Метад вырабу ткацтва[1] і вязанне[d][1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Кімано з шаўковага крэпу

Крэп[2] (фр.: crêpe; ад лац.: crispus — шурпаты, хвалісты) — група тканін, галоўным чынам шаўковых, а таксама з воўны або сінтэтычных валокнаў, выпрацоўваемых з нітак з вельмі вялікай (крэпавай) круткай, а таксама ў некаторых выпадках адмысловымі (крэпавымі) перапляценнямі. Адметная рыса крэпу — шурпатасць, няроўнасць правага боку тканіны.

Назва тканіны паходзіць ад французскага crèpe — «заслона», «покрыва», якое ў сваю чаргу паходзіць ад лацінскага cripus «кучаравы», «хвалісты»[3].

Крэп, званы англійскім, які рабіўся з шаўковых валокнаў, чорнага колеру, ужываўся для жалобных павязак, вэлюмаў, аздаблення дэталяў касцюма, якія выкарыстоўваліся ў перыяд глыбокай жалобы. Само слова «крэп» стала асацыявацца з жалобай[4]. У цяперашні час (з XX стагоддзя) практычна выйшаў з ужытку па прычыне спрашчэння жалобнага рытуалу[3].

Найбольш распаўсюджаныя:

Пры выпрацоўцы крэпа звычайна ўжываюць адначасова ніткі, скручаныя направа і налева, у пэўным чаргаванні. Такая крутка нітак, якая надае ім павышаную пругкасць, выклікае вялікае ўсаджванне тканіны, што ў спалучэнні з розным напрамкам круткі стварае на тканіне дробна-шурпаты, ценявы эфект.

Акрамя чыста шаўковых, ткуцца паўшаўковыя крэпы, баваўняныя, ваўняныя і паўваўняныя, а таксама са штучных і сінтэтычных нітак. У гэтых тканінах крэпавы эфект дасягаецца галоўным чынам за кошт прымянення крэпавых і іншых дробнаўзорыстых перапляценняў, часам без крепавай круткі. Перавагі крэпу — добрая драпіравальнасць і малая смінальнасць. Крэп ужываецца для шыцця жаночых сукенак і касцюмаў.

Зноскі