Перайсці да зместу

Льгоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Горад
Льгоў
руск.: Льгов
Герб
Герб
Краіна
Рэгіён
Каардынаты
Заснаваны
1152
Першая згадка
Горад з
Плошча
  • 38 км²
Вышыня цэнтра
150 м
Насельніцтва
  • 16 779 чал. (2024)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
47140
Паштовыя індэксы
307750
Афіцыйны сайт
Льгоў на карце Расіі ±
Льгоў (Расія)
Льгоў
Льгоў (Курская вобласць)
Льгоў

Льгоў[2] (руск.: Льгов) — горад (з 1779 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Льгоўскага раёна Курскай вобласці. Заснаваны ў 1669 годзе. Размешчаны ў паўднёвай частцы Сярэднярускага ўзвышша, ля ракі Сейм (прыток Дзясны), за 80 км ад Курска. Чыгуначны вузел. Праз Льгоў праходзіць аўтадарога Курск — Глухаў (Украіна).

Многія даследчыкі атаясамляюць сучасны Льгоў з горадам Ольгаў, які згаданы ў Іпацьеўскім летапісе пад 1152 годам. Аднак археалагічныя матэрыялы XII—XIII стагоддзяў на тэрыторыі горада не выяўлены. Паводле іншай гіпотэзы, старажытны Ольгаў размяшчаўся вышэй сучаснага Льгова — на правым беразе ракі Сейм, на месцы Люшынскага гарадзішча.

Не пазней за 1-ю траціну XVII ст. каля Гарадзенскай варты (упершыню згадваецца ў 1571 годзе, захаваліся валы) узнік Ольгаў (Льгоў) Дзмітрыеўскі манастыр. Гарадзенская пустынь упершыню згадваецца ў 1628/29 гады, настаяцелям (паміж 1658 і 1662 — не раней за 1675) з’яўляўся адзін з ідэолагаў рускага стараабрадніцтва Іоў Льгоўскі. У 1645 годзе манастыр спустошаны крымскімі татарамі, неўзабаве адноўлены (у 1764 годзе скасаваны). Паступова каля яго сфарміравалася падманастырская слабада, якая ў 1779 годзе пераўтворана ў горад Льгоў.

Паветовы (1779-97, 1802—1928), заштатны (1797—1802) горад Курскай губерні (да 1796 Курскае намесніцтва). У 1780-я гады горад перанесены на сучаснае месца (ніжэй па р. Сейм). У 1830-1850-я гады дзейнічала Льгоўская прыстань Александрынскай воднай сістэмы (на р. Сейм). Праз Льгоў прайшлі чыгункі Курск — Варажба (1868), Льгоў — Бранск (1897), Льгоў — Артакава (1899), Льгоў — Готня, што спрыяла ўзнікненню ў Льгове прамысловых прадпрыемстваў (заводы: цукровы, спіртагарэлачныя, салатапенныя, маслабойныя і інш.).

У час Грамадзянскай вайны (1917-22), восенню 1919 года, на непрацяглы час быў заняты войскамі Узброеных сіл Поўдня Расіі.

Раённы (з 1928), акруговы (1928-30) цэнтр Цэнтральначарназёмнай вобласці РСФСР (1928-34), з 1934 Курскай вобласці.

У час Вялікай Айчыннай вайны, з 27 кастрычніка 1941 па 3сакавіка 1943 года, быў акупаваны германскімі войскамі. Вызвалены падчас Харкаўскай аперацыі.

Год Колькасць
1856 3 000 [3]
1897 4 300 [3]
1913 4 900 [3]
1923 5 034 [4]
1931 8 400 [3]
1939 7 732 [5]
1959 21 328 [6]
1967 26 000 [3]
1970 25 110 [7]
1979 26 523 [8]
Год Колькасць
1989 25 643 [9]
1992 25 500 [3]
1996 25 100 [3]
1998 24 500 [3]
2000 24 000 [3]
2001 23 700 [3]
2002 23 783 [10]
2003 23 800 [3]
2005 22 900 [3]
2006 22 600 [3]
Год Колькасць
2007 21 844 [3]
2008 21 800 [3]
2009 21 634 [11]
2010 21 453 [12]
2011 21 500 [3]
2012 20 951 [13]
2013 20 579 [14]
2014 20 246 [15]
2015 19 905 [16]
2016 19 533 [17]
Год Колькасць
2017 19 176 [18]
2018 18 774 [19]
2019 18 435 [20]
2020 18 145 [21]
2021 17 557 [22]
2023 17 041 [23]
2024 16 779 [1]

Вытворчасць абсталявання для харчовай прамысловасці, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, харчовая прамысловасць.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]
  1. а б Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2024 года. Федеральная служба государственной статистики (27 апреля 2024). Праверана 4 мая 2024.
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — карта Курскай вобласці
  3. а б в г д е ё ж з і к л м н о п http://www.MojGorod.ru/kursk_obl/ljgov/index.html
  4. Курский губернский статистический отдел. Население городов Курской губернии по переписям 1920 и 1923 годов. [Вып. 3]. - Курск, 1927.
  5. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus_pop_39_3.php
  6. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus59_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  7. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus70_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  8. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus79_reg2.phpДемоскоп Weekly.
  9. http://demoscope.ru/weekly/ssp/rus89_reg2.php
  10. http://www.perepis2002.ru/ct/doc/1_TOM_01_04.xls
  11. http://www.gks.ru/bgd/regl/B09_109/IssWWW.exe/Stg/d01/tabl-21-09.xls
  12. http://kurskstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/kurskstat/resources/ee617b804e86dcf6bf81ffb8fc91c3ba/том%201.pdf
  13. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2012/bul_dr/mun_obr2012.rar
  14. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2013 года. Таблица 33. Численность населения городских округов, муниципальных районов, городских и сельских поселений, городских населённых пунктов, сельских населённых пунктовРосстат, 2013. — 528 с.
  15. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2014/bul_dr/mun_obr2014.rar
  16. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2015/bul_dr/mun_obr2015.rar
  17. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2016/bul_dr/mun_obr2016.rar — 2018.
  18. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2017 годаМ.: Росстат, 2017.
  19. http://kurskstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/kurskstat/resources/ddc623004fa17a7bb12dbd9b972d8349/численность_2018_районы.pdf
  20. http://www.gks.ru/free_doc/doc_2019/bul_dr/mun_obr2019.rar
  21. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
  22. https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/tab-5_VPN-2020.xlsx
  23. Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2023 года. Праверана 1 сакавіка 2024.