Нос (марскі тэрмін)
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1a/Etrave-Surcouf-IMG_5917.jpg/220px-Etrave-Surcouf-IMG_5917.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/85/Brosen_bow_ship.jpg/220px-Brosen_bow_ship.jpg)
Нос — пярэдняя частка судна, процілеглая карме. Зроблены такім чынам, каб скараціць да мінімуму супраціўленне вады. Пярэдні ўскраек носа судна называецца фарштэўнем.
Даўней на носе карабля мацаваліся фігурныя ростры.
Корпус судна ў раёне носа мае больш узмоцнены набор, што дае судну магчымасць штармаваць носам да хвалі і ветру і рабіць першы дотык да прычала насавой часткай судна (скулой судна) падчас швартовых аперацый. Таксама, па гэтай прычыне, у выпадку калі судна не можа пазбегнуць сутыкнення з іншым суднам ці з іншымі перашкодамі (скалы, рыфы, плаваючыя прадметы, прычал і да т.п.) пажадана першы ўдар прыняць носам (ці на нос).
Нос бывае прамы, з нахільным фарштэўнем, ледакольны, кліперскі, бульбавы і інш.[1]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нос судна // Военно-морской словарь для юношества: Около 10 000 слов (руск.) / Под общ. ред. П. А. Грищука. — 2-е изд.. — М.: ДОСААФ, 1988. — С. 275. — 560 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-7030-0298-2.
- Нос корабля́ (судна) // Военно-морской словарь (руск.) / Гл. ред. В. Н. Чернавин. — М.: Воениздат, 1989. — С. 275. — 511 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-203-00174-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нос (марскі тэрмін)