Партал:Спорт
|
Запрашаем на партал «Спорт» | ![]() |
![]() |
![]() |
Спорт (англ.: sport, скарачэнне ад першапачатковага disport — «гульня», «забаўка») — арганізаваная па вызначаным правілам дзейнасць людзей, якая складаецца ў супастаўленні іх фізічных і інтэлектуальных здольнасцей, а таксама падрыхтоўцы да гэтай дзейнасці і міжасобасныя адносіны, што ўзнікаюць у яе працэсе.
Звычайна спорт уяўляе сабой спецыфічны род фізічнай або інтэлектуальнай актыўнасці, якая здзяйсняецца з мэтай спаборніцтва, а таксама паляпшэння здароўя, атрымання маральнага і матэрыяльнага задавальнення, імкнення да дасканаласці і славы, паляпшэнне навыкаў.
Развіццё і змена спорту на працягу чалавечай гісторыі можа шмат расказаць як аб сацыяльных зменах у грамадстве наогул, так і аб сутнасці спорту ў прыватнасці.
Выбраны артыкул
![Кайрэн Уілсан](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b4/Kyren_Wilson_PHC_2015.jpg/150px-Kyren_Wilson_PHC_2015.jpg)
Шанхай Мастэрс 2015 — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 14 па 20 верасня 2015 года на Шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў дзявятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у пяты раз запар спансіраваў гэтыя спаборніцтвы, прызавы фонд турніру склаў £465,200 (на £15,200 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £85,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў 23-гадовы англічанін Кайрэн Уілсан (далей…).
Выбраны спіс
Асоба
![Хабі Алонса, 2014 год](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/6/68/Xabi_Alonso_FCB.jpg/120px-Xabi_Alonso_FCB.jpg)
Хаўер Алонса Алана (нар. 1981) — іспанскі футбаліст, трэнер (паводле нацыянальнасці з’яўляецца баскам).
Апорны паўабаронца выстапаў за нацыянальную зборную Іспаніі (2003—2014). Удзельнік чэмпіянатаў свету 2006, 2010, 2014, чэмпіянатаў Еўропы 2004, 2008, 2012. На клубным узроўні — пераможца Лігі чэмпіёнаў 2004/05, 2013/14 і інш. У складзе нацыянальнай зборнай — двухразовы пераможца Еўра (2008, 2012) і чэмпіён свету (2010). У 2017 годзе завершыў кар’еру футбаліста. Як трэнер, прывёў «Баер» з Леверкузена да чэмпіёнства ў германскай Бундэслізе (2024) упершыню ў гісторыі клуба (далей…).
Новыя артыкулы
- Сезон 2013/2014 «Прыбужжа» Брэст — пачаты 21 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Сезон 2015/2016 «Прыбужжа-Лакаматыва» Брэст — пачаты 21 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Сезон 2006/2007 «Мінчанкі—БДЭУ» Мінск — пачаты 20 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Сезон 2007/2008 «Мінчанкі—БДЭУ» Мінск — пачаты 20 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Сезон 2005/2006 «Белбізнесбанка—БДЭУ» Мінск — пачаты 20 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Радміла Бераснева — пачаты 20 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Сезон 2008/2009 «Мінчанкі» Мінск — пачаты 20 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Сезон 2009/2010 «Мінчанкі» Мінск — пачаты 20 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Сезон 2010/2011 «Мінчанкі» Мінск — пачаты 20 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Сезон 2012/2013 РДВАР (жаночы валейбол) — пачаты 20 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Сезон 2011/2012 «Мінчанкі» Мінск — пачаты 20 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
- Валерый Анатольевіч Зароўскі — пачаты 20 ліпеня 2024 удзельнікам Паўлюк Шапецька
Як я магу дапамагчы
Трэба напісаць: Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 • Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 • Беларусь на летніх Алімпійскіх гульнях 2004 • Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 1998 • Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2002 • Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 • Беларусь на зімовых юнацкіх Алімпійскіх гульнях 2012 • Беларусь на зімовых Паралімпійскіх гульнях 2006 • Чэмпіянат свету па біятлоне 1974 (Раўбічы) • Чэмпіянат свету па біятлоне 1990 (Раўбічы) • Зборная Беларусі па скачках з трампліна • Жаночая зборная Беларусі па хакеі на траве
Падзеі
- Футбольная зборная Аргенціны ў шаснаццаты раз выйграла Кубак Амерыкі. (14 ліпеня)
- На чэмпіянаце Еўропы па футболе перамогу атрымала зборная Іспаніі, абыграўшы ў фінале Англію з лікам 2:1. За ўсю гісторыю чэмпіянатаў Еўропы Іспанія перамагла ў чацвёрты раз. (14 ліпеня)
- Украінская лёгкаатлетка Яраслава Магучых усталявала сусветны рэкорд у скачках у вышыню сярод жанчын. (7 ліпеня)
Ці ведаеце вы, што…
- У фінале Лігі Еўропы УЕФА італьянская «Аталанта» атрымала перамогу над «Баерам», перарваўшы рэкордную серыю нямецкага клуба без паражэнняў.
- На Спецыяльнай Алімпіядзе няма мэты выявіць наймацнейшага і зафіксаваць спартыўныя рэкорды.
- У чатырохразовага алімпійскага чэмпіёна па кіданні дыска на працягу ўсёй кар’еры не было трэнера.
- Аргенцінец Ліянель Месі восем разоў атрымоўваў футбольны «Залаты мяч».
- Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч здабыў рэкордныя дваццаць тры тытулы Вялікага шлема.
- Форвард «Калгары Флэймз» Ягор Шаранговіч усталяваў рэкорд па выніковых балах сярод беларускіх хакеістаў за адзін сезон у НХЛ.
- Ліндсей Хардынг, названая трэнерам года NBA G League , стала першай жанчынай, што атрымала гэтую ўзнагароду.
Выбраная выява
Удзельнікі бейсбольнага матча «ўсіх зорак», Вашынгтон, 1937 год.