Перайсці да зместу

Пясчаная бура

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пясчаная завіруха ў раёне Застружжа, Іванаўскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь. Красавік 2020 года.

Пясчаная бура, пылавая бура, пылавая завіруха[1] — бура, якая падымае аблокі пяску або пылу перад сабой[2].

Прычыны пясчаных бур

[правіць | правіць зыходнік]

Пясчаныя буры (завірухі) узнікаць у тым ліку праз выкарастанне вялікіх плошчаў зямлі пад інтэнсіўную сельскую гаспадарку, уключна з:

  • асушэннем балот,
  • вырубаннем лясоў,
  • штогадовай запашкай,
  • выпасам скаціны і г.д.

Як вынік глебы становіцца ўразлівымі ад вятроў (ветравая эрозія).[3]

Для гародаў гэта таксама справядліва, там павышаецца колькасць пылу праз нізкі ўзровень азялянення і скашвання травы пад нуль.

Пясчаныя буры правакуюцца засухамі і прыводзяць да апустыньвання. Працэс просты, меней даджоў -- меней раслін, якія звязваюць глебу каранямі. Пры нізкай вільготнасці глеба хутэй драбніцца на часцінкі і яны выдуваюцца.

Ветраная эрозія

[правіць | правіць зыходнік]

Ветраная эрозія -- асноўная прычына пясчаных бураў і небяспечна для:

  • сельскай гаспадаркі -- знішчае ўрадлівую верхнюю частку глебы і арганічныя кампаненты, таксама глебы могуць засольвацца з-за ветраных бур.
  • глеб -- можа мяняць хімічны склад, удзейнічаюць гэтым жывёл і расліны, таксама выціскаюць іх са звычайнага біяцэноза.
  • забудовы -- можа быць занесена пяском і такім чынам пашкоджаны або разбураны.
  • эканамічнай актыўнасці -- пясчаныя буры перашкаджаюць камерцыйнай актыўнасці, вымушаюць ачышчаць і мыць тэрыторыю.[4]

Уздзеянне на здароўе чалавека

[правіць | правіць зыходнік]

Найбольшае ўздзеянне пыл аказвае на дзяцей, старых і тых, хто мае хваробы лёгкіх і дыхальных шляхоў (напрыклад, астму). Дактары раяць звяртацца пры праяўленні любых сімптомаў рэсператарных захворванняў: казытанне носа, горла, глоткі, дыхальных шляхоў.[3][4]

Пясчаныя буры ў Беларусі

[правіць | правіць зыходнік]
  • 29 ліпеня 2024, Брэст.[5]
  • 11 чэрвеня, 2020, Мінск, раён старога аэрадрома.[6]
  • красавік, 2020, буры здарыліся ў Лоеўскім, Хойніцкім, Брагінскім, Рэчыцкім і іншых раёнах Гомельскага Палесся.[7]
  • 16 красавіка 2020 года, Гомель[8][9].
  • 13 красавіка 2020 года, Мастоўскі раён, Гродзенская вобласць[10].
  • 24 красавіка 2019 года Бяроза[11].
  • 30 мая 2018 года, Лідскі раён, Гродзенская вобласць[12].
  • 15 красавіка 2015, Салігорск.[13]

Зноскі

  1. Тайна природы. Статья «Песчаная (пыльная) буря»
  2. Тлумачальны слоўнік Мерыям-Уэбстэр
  3. а б Sand and Dust Storms: Acute Exposure and Threats to Respiratory Health
  4. а б Environment, Energy and Science. Research community. Article. Wind erosion
  5. Прыгарад Брэста накрыла пясчаная бура ФОТАФАКТ . Наша Ніва (29 ліпеня 2024). Праверана 29 ліпеня 2024.
  6. Поваленные деревья и выбитые стекла. Что натворили сильный ветер и гроза в Минске Читать полностью: https://news.tut.by/society/688427.html Архівавана 16 чэрвеня 2020.
  7. Planeta Belarus. Пустыня наступает, 30.04.20(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2020. Праверана 5 мая 2020.
  8. Наша Ніва. Моцная пясчаная бура накрыла Гомель ФОТА, ВІДЭА https://nashaniva.by/?c=ar&i=250142
  9. Відэафакт: Гомель накрыла наймацнейшая пясчаная бура . charter97.org. Праверана 29 ліпеня 2024.
  10. Видимость — пару метров. Мощная песчаная буря на трассе в Гродненской области попала на видео Архівавана 21 красавіка 2020.
  11. Пясчаная бура напалохала жыхароў Бярозы і паваліла шчыт, пашкоджаны дзве машыны ВІДЭА . Наша Ніва (24 красавіка 2019). Праверана 29 ліпеня 2024.
  12. Tутбай. Навіны. На трассе М6 в Гродненской области водитель снял песчаную бурю Архівавана 18 мая 2021.
  13. Беларусь, Sputnik. Пясчаная бура ў Салігорску (руск.). Sputnik Беларусь (15 красавіка 2015). Праверана 29 ліпеня 2024.