Перайсці да зместу

Укрыжаваны вол

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэмбрант[1]
Укрыжаваны вол. 1655
Матэрыял алейныя фарбы і панэль[d]
Аддзел жывапісу Луўра[d][2]
(інв. MI 169)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Укрыжаваны вол» (нідэрл.: De geslachte os) — карціна галандскага мастака Рэмбранта, створаная ў 1655 годзе[3].

З 1857 года захоўваецца ў музеі Луўр у Францыі. Падобныя карціны знаходзяцца ў музеях Глазга, Будапешта і Філадэльфіі.

Сярод даследчыкаў і мастацтвазнаўцаў няма адзінага меркавання наконт сюжэта карціны. Некаторыя лічаць, што аўтар напісаў карціну пад эмацыйным уплывам убачанага ў мясной краме ў Амстэрдаме. Іншыя лічаць, што туша вала сімвалізуе альбо ўкрыжаванага Хрыста, альбо ашкеназаў, закатаваных падчас пераследу ва Усходняй Еўропе.

Карціна мае памеры 95,5 на 68,8 сантыметраў. На ёй намалявана туша вала, прывязаная да драўлянай канструкцыі. На заднім плане — жанчына.