Плутоній-244
Плутоній-244 | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Назва, сімвал | Плутоній-244, 244Pu | ||||||
Нейтронаў | 150 | ||||||
Уласцівасці нукліду | |||||||
Атамная маса | 244.0642044 [1] а. а. м. | ||||||
Перыяд паўраспаду | 97 670 000 ± 10 700 000 annum[2] | ||||||
Прадукты распаду | uranium-240[d][3], curium-244[d] і невядома[3] | ||||||
Спін і цотнасць ядра | 0+ | ||||||
|
|||||||
Табліца нуклідаў |
Плутоній-244 (англ.: plutonium-244) — радыеактыўны нуклід хімічнага элемента плутонію з атамным нумарам 94 і масавым лікам 244.
Перыяд паўраспаду 80 мільёнаў гадоў, што даўжэй, чым любы з іншых ізатопаў плутонію і адзин з даўжэйшых сярод актынідаў (за выключэннем трох распаўсюджаных у прыродзе: урану-235 (704 мільёна гадоў), урану-238 (4,468 мільярда гадоў) і торыя-232 (14 мільярдаў гадоў). Нягледзячы на тое, што даследаванні супярэчаць адно аднаму, улічваючы матэматыку распаду плутонію-244, у складзе Зямлі павінна прысутнічаць надзвычай малая колькасць, што робіць плутоній верагодным, хоць і недаказаным кандыдатам у якасці самага кароткачасовага першабытнага элемента.
Вытворчасць
[правіць | правіць зыходнік]У адрозненне ад плутонію-238, плутонію-239, плутонію-240, плутонію-241 і плутонію-242, плутоній-244 не вырабляецца ў вялікай колькасці ў ядзерным паліўным цыкле, таму што пры далейшым захопе нейтронаў на плутонію-242 утворыцца плутоній-243, які мае кароткі перыяд паўраспаду (5 гадзін) і хуткі бэта-распад да амерыцыя-243, перш чым мець магчымасць далейшага захопу нейтронаў (у любым асяроддзі, акрамя вельмі высокага патоку нейтронаў). Сусветны запас 244Pu складае прыкладна 20 грамаў. Плутоній-244 таксама з'яўляецца нязначным кампанентам тэрмаядзерных ападкаў.
Зноскі
- ↑ Audi G., Wapstra A. H., Thibault C. The AME2003 atomic mass evaluation (II). Tables, graphs, and references(англ.) // Nuclear Physics A. — 2003. — Т. 729. — С. 337—676. — DOI:10.1016/j.nuclphysa.2003.11.003 —
- ↑ http://www.nndc.bnl.gov/nudat2/reCenter.jsp?z=94&n=150
- ↑ а б NuDat — 2.6 Праверана 9 лістапада 2015.