Абу Дабі
Абу Дабі | |
Першыя згадкі: | 1760 |
Краіна: | Аб’яднаныя Арабскія Эміраты |
Кіраўнік: | Магамэд бін Зайд Аль-Нахаян[d] |
Плошча: | 67 340 км² |
Насельніцтва (2007) | |
колькасьць: | 1 463 491 чал. |
шчыльнасьць: | 21,73 чал./км² |
Часавы пас: | UTC+4 |
Тэлефонны код: | +9712 |
Геаграфічныя каардынаты: | 24°27′4″ пн. ш. 54°23′49″ у. д. / 24.45111° пн. ш. 54.39694° у. д.Каардынаты: 24°27′4″ пн. ш. 54°23′49″ у. д. / 24.45111° пн. ш. 54.39694° у. д. |
Абу Дабі | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
https://www.dmt.gov.ae/adm |
Абу́ Да́бі (па-арабску: أبو ظبي) — сталіца і адзін з самых вялікіх гарадоў Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, і эмірату з такой жа назвай. Горад разьмешчаны на калябярэжнай высьпе Абу Дабі ў Пэрсыдзкай затоцы. Колькасьць жыхароў набліжаецца да 1 млн чалавек.
Клімат
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клімат пераважна пустэльны, тэмпэратура часта дасягае адзнакі 40°С, а ападкі дасягаюць толькі 100 мм за год.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абу Дабі — важны эканамічны, фінансавы і культурны цэнтар краіны, мае вялікі марскі порт (Міна Заед), міжнародны аэрапорт. Разьвіцьцё гораду зьвязанае з экспартам, здабываемай у краіне нафты. Тут знаходзяцца таксама і прадпрыемствы па перапрацоўцы нафты, апрасьненьня марской вады. З астатняй часткай краіны горад злучаны аўтастрадай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Горад быў заснаваны ў 1760 годзе. Пра гэта існуе прыгожая легенда: паляўнічыя прасьледавалі газэль, яна доўга скакала па пустэльні, а потым вывела паляўнічых на ўзьбярэжжа Пэрсыдзкай затокі, дзе кінулася ў ваду і пераплыла на выспу. Паляўнічыя, рушыўшы за ёй, выйшлі да крыніцы з чыстай вадой. Удзячныя паляўнічыя не адпусьцілі жывёлу, а заснаванае тут паселішча назвалі Абу Дабі (бацька газэлі).
Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Абу Дабі — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў