Ганна Севярынец
Ганна Севярынец | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзілася | 23 кастрычніка 1975[1][2][3] (48 гадоў) |
Бацькі | Канстанцін Севярынец |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | выкладчыца, журналістка, пісьменьніца, настаўніца, філёляг, літаратурны крытык |
Мова | беларуская мова[4] |
Узнагароды | Гліняны Вялес (2017) Эксьлібрыс[d] (2014)
|
Га́нна Канстанці́наўна Севяры́нец (нар. 23 кастрычніка 1975, Менск) — беларуская пісьменьніца, настаўніца і літаратуразнаўца[5].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзілася ў сям’і беларускага журналіста Канстанціна Севярынца. Скончыла Філялягічны факультэт БДУ, асьпірантуру на катэдры расейскай літаратуры. Жыве ў Смалявічах.
Працавала ў школах і гімназіях Менску, пэўны час — у камэрцыйнай сфэры. Потым выкладала беларускую і расейскую мову і літаратуру ў Смалявіцкай раённай гімназіі. У 2019 годзе стала Настаўнікам году Смалявіцкага раёну. Улетку 2020 году ў яе скончыўся 5-гадовы працоўны кантракт, які адміністрацыя не працягнула[6]. Гэтаму папярэднічала публікацыя верша «А я за вас не галасавала ніколі» на сайце Радыё Свабода[7] як рэакцыі на ваяўнічыя заявы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, дзе той згадаў расстрэл тысячы чалавек у Андыжане кіраўніком Узбэкістану Ісламам Карымавам дзеля здушэньня путчу.
Прэміі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2017 год — «Гліняны Вялес», за кнігу «Дзень Святога Патрыка»
- 2018 год — доўгі сьпіс Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца, за кнігу «Дзень Святога Патрыка»
- 2018 год — «Празрысты Эол», за вызначэньне дакладнай даты напісаньня верша Алеся Дудара «Пасеклі край наш папалам»
- 2019 год — «Чалавек году» (паводле вэрсіі газэты Наша Ніва), за асьветніцкую працу
- 2020 год — кароткі сьпіс Літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за кнігу «Гасцініца „Бельгія“».
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Дзень Святога Патрыка (2017)[8]
- Уладзімір Дубоўка: ён і пра яго. Дакументальная біяграфія. (2017)
- Алесь Дудар. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Г. Севярынец (2017)
- Гасцініца «Бельгія» (2019)
- Вакол Пятра Глебкі (2019)
- Янка Купала. Выбраныя творы. Укладанне, прадмова, каментары Г. Севярынец (2020)
- Тры Анегіны: Пушкін, Дудар, Куляшоў. Укладанне, прадмова, каментары Г. Севярынец (2020)
- Мая школа (2021)
- Тое, што сказалася вершам (2023)
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ https://kamunikat.org/Sieviaryniec_Hanna.html
- ^ https://www.livelib.ru/author/453190-anna-severinets
- ^ https://www.youtube.com/playlist?list=PL7VOm9WOY28eDoHRiupOcnDElAoFDkkAS
- ^ Sevjarynec, Hanna Kanstancìnaŭna // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ Ганна Севярынец, Радыё Свабода
- ^ Учитель года написала стихи — обращение к президенту, а через неделю узнала: с ней не продлевают контракт, TUT.BY, 12.06.2020 г.
- ^ «Ня думай пра мяне, страляй. Але думай пра Колю», Радыё Свабода, 6 чэрвеня 2020 г.
- ^ Яковенко Н. Белорусское Зазеркалье // Нёман. № 11, 2017. С. 176—180.