Конар Галагер
Конар Галагер | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 6 лютага 2000[1] (24 гады) | |
Рост | 182 см | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Чэлсі | |
Нумар | 23 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2019—2020 2020 2020—2021 2021—2022 2022— |
Чэлсі → Чарлтан Атлетык (арэнда) → Сўонсі Сіці (арэнда) → Ўэст Бромўіч Альбіён (арэнда) → Крыстал Пэлас (арэнда) |
72 (8) 26 (6) 21 (0) 30 (2) 34 (8) |
Зборныя | ||
2021— | Ангельшчына | 18 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Ко́нар Га́лагер (па-ангельску: Conor Gallagher; нар. 6 лютага 2000 году) — ангельскі футбаліст, паўабаронца «Чэлсі» і нацыянальнай зборнай Ангельшчыны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Галагер далучыўся да акадэміі «Чэлсі» ў веку 8 гадоў[2]. У кастрычніку 2018 году склаў прафэсійны кантракт з клюбам. Ня маючы гульнявой практыкі ў першай камандзе, Галагер у жніўні 2019 году на правах арэнды далучыўся да «Чарлтан Атлетыка»[2]. Ужо ў першых сваіх шасьці матчах паўабаронца забіў тры галы, а ў першы месяц быў прызнаны найлепшым маладым футбалістам Чэмпіёншыпу[3][4]. У студзені 2020 году гулец быў адкліканы ў «Чэлсі», каб далучыцца таксама ў статусе арандаванага футбаліста да «Сўонсі Сіці»[5]. Пазней Галагер прыгадваў, што час, які ён бавіў у «Суонсі», дазволіў яму працаваць больш творча, чым гэта было да таго[6].
17 верасьня 2020 году Галагер падпісаў новы пяцігадовы кантракт з «Чэлсі» і зноў выправіўся ў арэнду ў клюб Прэм’ер-лігі «Ўэст Бромўіч Альбіён» на сэзон 2020—2021 гадоў[7][8]. 28 лістапада паўабаронца пацэліў свой першы гол у элітным дывізіёне ў хатнім матчы супраць «Шэфілд Юнайтэду». Матч скончыўся зь лікам 1:0[9]. Свой наступны сэзон ангелец правёў у складзе «Крыстал Пэлас», дзе таксама як і ў папярэднім клюбе быў гульцом асноўнага складу. Улетку 2022 году вярнуўся ў «Чэлсі», дзе замацаваўся ў першай камандзе. 6 жніўня 2022 году спартовец запачаткаваў выступы ў кашулі лёнданскага клюбу ў Прэм’ер-лізе, згуляўшы ў матчы супраць «Эвэртану»[10]. Перад сэзонам 2023—2024 гадоў «Чэлсі» адхіліў прапанову «Ўэст Гэм Юнайтэду», а сам Галагер упершыню згуляў матч у якасьці капітана каманды, рэгулярна апранаючы капітанскую повязь пры адсутнасьці Рыса Джэймза і Бэна Чылўэла[11].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Праз сваё паходжаньне, акрамя Ангельшчыны, Галагер меў мажлівасьць абараняць гонар Шатляндыі і Ірляндыі. 14 лістапада 2021 году футбаліст атрымаў свой першы выклік у нацыянальную зборную Ангельшчыны[12]. На наступны дзень ён згуляў свой першы матч, выйшаўшы на замену ў пераможным матчы супраць зборнай Сан-Марына, які скончыўся зь лікам 10:0[13]. 26 сакавіка 2022 году ўпершыню выйшаў у пачатковым складзе ў таварыскім матчы супраць зборнай Швайцарыі. Ангельцы здолелі атрымаць перамогу зь лікам 2:1, а Галагер зрабіў галявы пас на Люка Шоў[14].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Conor Gallagher // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б «Conor Gallagher: Charlton Athletic sign Chelsea midfielder on loan». BBC Sport.
- ^ «Conor Gallagher: Chelsea youngster on 'idol' Frank Lampard and Charlton Athletic loan». BBC Sport.
- ^ «Conor Gallagher wins EFL Young Player of the Month award for August». Charlton Athletic F.C.
- ^ «Swansea City seal Conor Gallagher loan signing». Swansea City A.F.C.
- ^ «Chelsea’s Conor Gallagher transfer decision explained». WalesOnline.
- ^ «Gallagher signs new deal and completes Premier League loan». Chelsea F.C.
- ^ «West Brom sign Chelsea’s Gallagher on loan». BBC Sport.
- ^ «West Bromwich Albion 1–0 Sheffield United: Baggies move out of relegation zone with win». BBC Sport.
- ^ «Chelsea opened the Premier League season with victory over Everton as Jorginho’s penalty decided a scrappy contest at Goodison Park». BBC Sport.
- ^ «Conor Gallagher signs new Chelsea contract until 2026 with midfielder eyeing breakthrough season». Evening Standard.
- ^ «Gallagher called up as five miss out». BBC Sport.
- ^ «Conor Gallagher makes senior England debut in San Marino romp». Crystal Palace F.C.
- ^ «England 2-1 Switzerland: Player ratings as Conor Gallagher impresses and Harry Kane scores again at Wembley». Sky Sports.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль (анг.) на Transfermarkt
- Профіль (анг.) на Soccerway
- Профіль (анг.) на Worldfootball
Чэлсі — цяперашні склад
|
---|
1 Санчэс · 2 Дысасі · 3 Кукурэльля · 5 Бадыяшыль · 6 Сылва · 7 Стэрлінг · 8 Фэрнандэс · 10 Мудрык · 11 Мадуэке · 13 Бэтынэльлі · 14 Чалаба · 15 Джэксан · 16 Югачуквю · 17 Чуквуэмэка · 18 Нкюнкю · 20 Палмэр · 21 Чылўэл · 23 Галагер · 24 Джэймз · 25 Кайсэда · 26 Колўіл · 27 Гюсто · 28 Пэтравіч · 31 Казадэі · 33 Фафана · 36 Вашынгтон · 42 Гілкрыст · 43 Марэйра · 45 Лявія · Сар · Трэнэр: Пачэтына |
- Нарадзіліся 6 лютага
- Нарадзіліся ў 2000 годзе
- Нарадзіліся ў Паўднёва-Ўсходняй Ангельшчыне
- Ангельскія футбалісты
- Футбалісты зборнай Ангельшчыны
- Футбалісты клюбу «Чэлсі» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Чарлтан Атлетык» Лёндан
- Футбалісты клюбу «Сўонсі Сіці»
- Футбалісты клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён»
- Футбалісты клюбу «Крыстал Пэлас» Лёндан