Мышы
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/bd/Apodemus_sylvaticus_bosmuis.jpg/220px-Apodemus_sylvaticus_bosmuis.jpg)
Мышы, мышыныя (Muridae) — сямейства сысуноў атрада грызуноў (Rodentia). Даўжыня цела ад 5 см (мыш-малютка) да 48 см (пацук Phloeomys cumingi). Распаўсюджаныя паўсюдна, большасьць відаў — у лясах тропікаў і субтропікаў. Завезены ў Паўночную і Паўднёвую Амэрыку і на шматлікія выспы.
Біялёгія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мышы актыўныя на зьмярканьні і ноччу. Большасьць вядзе паўназемны лад жыцьця, сілкуюцца насеньнем, частка — жывёльнай ежай. Некаторыя — сынантрапныя жывёлы (дамавая мыш, некаторыя пацукі). Размножваюцца ў цёплы час году, у селішчах чалавека — цэлы год. Палавасьпелымі робяцца ў 1,5-3 месяца.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу] Мышы — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
![]() |
Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |