Перайсці да зместу

Даніэл Натанс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Даніэл Натанс
англ.: Daniel Nathans
Дата нараджэння 30 кастрычніка 1928(1928-10-30)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 лістапада 1999(1999-11-16)[1][2][…] (71 год)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці біяхімік, мікрабіёлаг, малекулярны біёлаг, фізіёлаг
Навуковая сфера мікрабіялогія, малекулярная біялогія[4], фізіялогія[4] і медыцына[4]
Месца працы
Альма-матар
Вядомы як адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў
Член у
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даніэл Натанс (англ.: Daniel Nathans, 30 кастрычніка 1928, г.Уілмінгтан, Дэлавэр, ЗША — 16 лістапада 1999, г.Балтымар, штат Мэрыленд, ЗША) — амерыканскі вірусолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1978 годзе разам з Г.Смітам і В.Арберам за адкрыццё рэстрыкцыйных ферментаў[5]. Ён таксама быў узнагароджаны Нацыянальным навуковым медалём ЗША ў 1993 годзе.

Даніэл Натанс нарадзіўся 30 кастрычніка 1928 года ва Уілмінгтане (штат Дэлавэр) у сям’і рускіх яўрэйскіх імігрантаў. З дзевяці дзяцей ён быў самым малодшым. У час Вялікай дэпрэсіі яго бацька страціў свой бізнес і доўгі час быў беспрацоўным.

Натанс скончыў публічную школу, а затым Дэлавэрскі ўніверсітэт (1950), дзе вывучаў хімію, філасофію і літаратуру. Працаваў у Вашынгтонскім ўніверсітэце і ўніверсітэце Дж. Хопкінса ў г.Балтымар.

Даніэл Натанс быў прэзідэнтам універсітэта Дж. Хопкінса ў 19951996 гадах. У 1999 годзе ў Медыцынскай школе універсітэта Дж. Хопкінса заснавалі Інстытут медыцынскай генетыкі Мак-Кусака-Натанса[6], а ў 2005 годзе імем Натанса быў названы адзін з 4 каледжаў універсітэта.

Аўтар навуковых прац па структуры і функцыі генома віруса.

Выкарыстаў ферменты рэстрыктазы для даследавання структуры (карціравання) ДНК аднаго з анкагенных вірусаў. Вывучыў працэс яго рэплікацыі і транскрыпцыі, выявіў у яго геноме «анкагенны» ўчастак, атрымаў яго т.зв. эвалюцыйныя мутанты і гібрыды з адэнавірусамі.

Член Амерыканскай акадэміі навук і мастацтваў.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 218. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5