Знешняя палітыка Паўднёвага Судана
Рэспубліка Паўднёвы Судан абвясціла сваю незалежнасць 9 ліпеня 2011 года на падставе вынікаў рэферэндуму 9—16 студзеня 2011 года пра незалежнасць ад Судана, урад якога вітаў вынікі галасавання і заявіў, што плануе адкрыць пасольства ў Джубе адразу пасля распаду дзяржавы[1]. Суседнія краіны, акрамя Чада і спачатку Эрытрэі, таксама віталі незалежнасць рэгіёна.
Некаторыя дзяржавы абвясцілі пра тое, што маюць намер прызнаць незалежнасць Паўднёвага Судана, задоўга да 9 ліпеня 2011 года. Шэраг дзяржаў прызнаў незалежнасць Паўднёвага Судана ўжо 8—9 ліпеня 2011 года, усяго ў першыя дні яго прызналі некалькі дзясяткаў краін, а некаторыя зрабілі гэта ці абвясцілі пра такі намер пазней.
Вялікабрытанія і шэраг іншых дзяржаў абвясцілі пра планы адкрыць пасольства ў Паўднёвым Судане[2].
18 красавіка 2012 года Паўднёвы Судан стаў членам Міжнароднага валютнага фонду і Сусветнага банка[3].
Вельмі напружанымі, аж да ўзброеных канфліктаў, застаюцца адносіны з Суданам, з якім маюцца тэрытарыяльныя і эканамічныя спрэчкі. Паміж Паўднёвым Суданам і Суданам адбыліся ўзброеныя канфлікты у спрэчнай зоне Паўднёвага Кардафана ў маі—жніўні 2011 года і у Хеглігэ ў сакавіку—красавіку 2012 года.
Паўднёвы Судан мае спрэчныя тэрыторыі з Суданам (Раён Аб'ей і Раён Кафія-Кінгі) і Кеніяй (Трохвугольнік Ілемі).
Зноскі
- ↑ «Khartoum Opens Embassy in Juba as South Approaches Separation» AllAfrica.com
- ↑ «UK plans to open five new foreign embassies» BBC News
- ↑ Дмитрий Кирсанов. Южный Судан вошел в состав Международного валютного фонда и Всемирного банка (руск.). ИТАР-ТАСС (18 апреля 2012). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2012. Праверана 20 красавіка 2012.