Новы ізраільскі шэкель
Выгляд
Новы ізраільскі шэкель | |||
---|---|---|---|
| |||
Коды і сімвалы | |||
Коды ISO 4217 | ILS | ||
Сімвалы | ₪ і ₪ | ||
Тэрыторыя абарачэння | |||
Уведзена | 1985 | ||
Валюта-папярэднік | Old Israeli shekel[d] | ||
Эмісія і выраб монет і банкнот | |||
Эмісійны цэнтр (рэгулятар) | Bank of Israel[d] | ||
Вытворца банкнот | Orell Füssli[d] | ||
Курсы на 2 жніўня 2024 года | |||
1 USD | 3,807 ILS | ||
1 EUR | 4,125 ILS | ||
1 RUB | 0,04442 ILS | ||
1 GBP | 4,849 ILS | ||
1 JPY | 0,02548 ILS | ||
1 BYN | 1,211 ILS | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Новы шэкель (іўр.: שקל חדש — «шэкель хадаш») — поўная назва грашовай адзінкі Ізраіля, якая знаходзіцца ў звароце з 4 верасня 1985 года па сённяшні дзень, змяніла стары шэкель, які з’явіўся на свет 24 лютага 1980 года. Адзін шэкель роўны 100 агораў (адз. л. — іўр. אגורה, агора; мн. л. — іўр. אגורות, агоры).
Новы шэкель мае таксама хаджэнне на тэрыторыі Палесцінскай аўтаноміі.
- Абазначэння валюты: ש"ח (абрэвіятура поўнай назвы валюты «שקל חדש»),
- NIS (скарачэнне ад англ. New Israeli Sheqel),
- ILS, згодна са стандартам ISO 4217.
- Сімвалічнае абазначэнне новага шекеля — ₪, уяўляе сабой перапляценне іўрыцкіх літар ש і ח, з якіх пачынаюцца словы שקל חדש.