Перайсці да зместу

Прагматызм

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Прагматызм (ад стар.-грэч.: πράγμα, родны склон πράγματος - «справа, дзеянне») — філасофская плынь, якая базуецца на практыцы, як крытэрыі ісціны і сэнсавай значнасці.

Прагматызм як уласцівасць асобы — гэта здольнасць чалавека ацэньваць падзеі і з'явы з кропкі гледжання практычнай карысці. Прагматычны чалавек кіруецца розумам, а не пачуццямі і эмоцыямі.

Паходжанне азначэння звязваюць з імем амерыканскага філосафа XIX стагоддзя Чарльза Пірса, які першым сфармуляваў «максіму» прагматызму. Далей прагматызм развіваўся ў працах Уільяма Джэймса, Джона Дзьюі і Джорджа Сантаяны. Сярод асноўных напрамкаў прагматызму вядомыя інструменталізм, фалібілізм, антырэалізм, радыкальны эмпірызм, верыфікаціянізм і інш.