Раман Леанідавіч Корап
Раман Леанідавіч Корап | |
---|---|
Нараджэнне |
8 студзеня 1952 (72 гады) |
Адукацыя | |
Узнагароды |
Раман Леанідавіч Корап (нар. 8 студзеня 1952, Мінск) — беларускі медык і палітык.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Cкончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (спецыяльнасці лячэбная справа), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (менеджар-эканаміст).
Працаваў урачом-анестэзіёлагам-рэаніматолагам медыка-санітарнай часці Магілёўскага камбіната сінтэтычных валокнаў імя У. І. Леніна, галоўным урачом санаторыя-прафілакторыя «Кіравец» Магілёўскага аўтазавода імя С. М. Кірава, урачом анестэзіёлагам-рэаніматолагам медыка-санітарнай часці Магілёўскага вытворчага аб’яднання «Хімвалакно». Займаў пасады намесніка галоўнага ўрача па медыцынскай частцы 2-й клінічнай бальніцы, галоўнага ўрача лячэбна-прафілактычнай установы «Гарадская клінічная бальніца хуткай медыцынскай дапамогі» горада Мінска.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага скліканняў[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны юбілейнымі медалямі «60 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь».[2].
Зноскі
- ↑ КОРОП РОМАН ЛЕОНИДОВИЧ(недаступная спасылка)
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- Нарадзіліся 8 студзеня
- Нарадзіліся ў 1952 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Медыкі Беларусі
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 4-га склікання