Чыгозэ Удожы
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
16 ліпеня 1986[1][2][…] (38 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Нігерыя Балгарыя |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 172 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 67 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Віхрэн | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 23 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Чыгозэ Удожы (англ.: Chigozie Udoji; нар. 16 ліпеня 1986, Лагас, Нігерыя) — нігерыйскі футбаліст, паўабаронца балгарскага клуба «Віхрэн» з Санданскага.
Клубная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У маладым узросце трапіў у балгарскі клуб «Віхрэн» з горада Санданскі. Добрая гульня за гэты клуб прыцягнула ўвагу больш моцнага клуба — сафійскага ЦСКА, куды Удожы перайшоў у 2007 годзе. Разам з ЦСКА стаў чэмпіёнам Балгарыі. Усяго правёў у Балгарыі пяць гадоў, прыняў грамадзянства гэтай краіны.
У 2009 годзе пераехаў у чэмпіянат Грэцыі. Два гады гуляў за «Астэрас». Улетку 2011 года апынуўся ў чэмпіянаце Румыніі, але гэты этап у кар’еры апынуўся не вельмі паспяховым. Улетку 2012 года вярнуўся ў Грэцыю.
У сакавіку 2014 года пасля прагляду падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[3]. У складзе мінскага клуба адразу замацаваўся ў асноўным складзе, стаў выступаць на пазіцыі правага або цэнтральнага атакуючага паўабаронцы. У выніку стаў адным з лідараў «Дынама», у сезоне 2014 забіў 7 галоў і аддаў 5 галявых перадач.
У лістападзе 2014 года падоўжыў кантракт з «Дынама»[4]. У першай палове сезона 2015 нярэдка з’яўляўся на полі, толькі выходзячы на замену, але пазней вярнуў месца ў стартавым складзе. Выдатна правёў канец сезона, у апошніх шасці матчах чэмпіянату забіў 8 галоў, што дазволіла яму стаць найлепшым бамбардзірам каманды ў чэмпіянаце 2015.
У студзені 2016 года пакінуў «Дынама» па дамоўленасці бакоў[5]. Неўзабаве стаў іграком клуба «Цындаа Чжунэн» з другога кітайскага дывізіёна[6].
У 2017 годзе вярнуўся ў Еўропу, падпісаўшы кантракт з нарвежскім клубам «Лілестром». У студзені 2018 года перайшоў у грэчаскі «Платаніяс». У ліпені 2018 далучыўся да кіпрскага клуба «Эносіс», які выйшаў у Першы дывізіён. Сезон 2021/22 правёў у другім кіпрскім дывізіёне за «Ахіронас Ліяпетрыу», летам 2022 года далучыўся да англійскага клуба «Уэлінг Юнайтэд», аднак ужо ў кастрычніку перайшоў у балгарскі «Віхрэн», дзе пачынаў дарослую кар’еру.
Міжнародная кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Не маючы шанцаў трапіць у зборныя Нігерыі, у 2006 прыняў прапанову атрымаць балгарскае грамадзянства і выступаць за зборную гэтай краіны. Але, згуляў толькі ў адным матчы за моладзевую зборную Балгарыі (у 2007 годзе супраць Грэцыі, дзе забіў два мячы), пасля чаго адмовіўся ад выклікаў у зборную гэтай краіны[7].
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Балгарыі: 2007/08
- Уладальнік Суперкубка Балгарыі: 2008
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2014, 2015
- У спісе 22 найлепшых ігракоў чэмпіянату Беларусі: 2014
Зноскі
- ↑ Shikoze Udoji // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Chigozie Udoji // FBref.com
- ↑ Футбол. Минское "Динамо" подписало контракт с Шикозе Удоджи
- ↑ Чигозе Удожи продлил контракт с минским "Динамо" Архівавана 5 жніўня 2021.
- ↑ Чигозе Удожи покинул минское "Динамо"
- ↑ Чигозе Удоджи подписал контракт с китайским "Циндао Чжуннэн"
- ↑ «Еще Маскант приглашал меня в «Динамо»». Offside.by знакомится с Чигозе Удожи(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 16 ліпеня
- Нарадзіліся ў 1986 годзе
- Нарадзіліся ў Лагасе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Нігерыі
- Футбалісты Балгарыі
- Ігракі ФК Віхрэн
- Ігракі ФК ЦСКА Сафія
- Ігракі ФК Астэрас Трыпаліс
- Ігракі ФК Астра Джурджу
- Ігракі ФК Брашоў
- Ігракі ФК Платаніяс
- Ігракі ФК Атрамітас Афіны
- Ігракі ФК Арыс Салонікі
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Цындаа Чжунэн
- Ігракі ФК Лілестром
- Ігракі ФК Эносіс Неон Паралімні
- Ігракі ФК Ахіронас Ліяпетрыу
- Ігракі ФК Уэлінг Юнайтэд