Грамадства2424

Пяткевіч прыцягнулі ў Адміністрацыю, каб яна курыравала пераабранне Лукашэнкі — крыніцы

Суразмоўцы «Нашай Нівы», якіх загадзя прызначаюць у выбарчыя камісіі, упэўненыя, што Наталля Пяткевіч пакліканая на пасаду першай намесніцы кіраўніка Адміністрацыі Лукашэнкі для элегантнага правядзення выбарчай кампаніі — 2025. Яна будзе адказваць за кадры, каб не паўтарыць правал 2020-га.

Наталля Пяткевіч. Фота Telegraf.by

Пра тое, што Наталлю Пяткевіч прызначаная ў Адміністрацыю Лукашэнкі галоўнай па выбарах-2025, нашы суразмоўцы зрабілі выснову па некалькіх профільных мерапрыемствах, у якіх яны ўдзельнічалі. 

Нашы суразмоўцы сцвярджаюць, што чыноўніца ўжо распачала выкананне гэтых функцый. Ёй прыпісваюць задачу набору і кантролю кадраў, якія будуць задзейнічаныя ў фальсіфікацыйным працэсе на выбарах. А кіраўнік ЦВК Ігар Карпенка, маўляў, будзе наўпрост ёй падсправаздачны.

«Хаця выбарчую кампанію 2025 рэпетавалі на парламенцкіх выбарах і рэферэндуме, усё адно яны бачаць масу рызык. 

У 2020 жа, па сутнасці, адбылася катастрофа: многія камісіі на месцах прызналі перамогу Ціханоўскай, ЦВК назвала іншыя лічбы. І з гэтага пайшло сутыкненне ў грамадстве.

Цяпер жа задача такая, як я разумею, каб не было нават 1% шансу, што недзе камісія пойдзе супраць Лукашэнкі.

А гэта вялікая кадравая работа. Ужо па ўсіх прыкметах ясна, што галоўная ў гэтым будзе Пяткевіч», — сказаў інфармаваны дзяржслужачы, які будзе членам камісіі на прэзідэнцкіх выбарах 2025-га.

Іншы суразмоўца з аднаго з аблвыканкамаў трымаецца падобнага ж меркавання, адводзячы Пяткевіч ролю чалавека, да якога будзе сцякацца ўся «бягучка» па выбарах: ад падбору кадраў да якасці збору подпісаў. Маўляў, традыцыйна раней гэтыя даныя ішлі ў Адміністрацыю Лукашэнкі, а пасля перастановак там проста не відаць іншай кандыдатуры, якая б за гэта адказвала. 

«Заўсёды кіраўнік Адміністрацыі фактычна з'яўляецца сапраўдным кіраўніком штаба Лукашэнкі ў дапаўненне да намінальнага. Але пакуль ніякіх распараджэнняў пра такую работу з Дзмітрыем Крутым не паступала, усё замыкаецца на Пяткевіч», — сказаў нам чыноўнік.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ
 

Каментары24

  • Адмінісрацыя
    10.07.2024
    Ента значыць, цягнулі ваны сабе, ажно прыцяжыліся што пуп не надаваліся, тобок токі аб чарцы і шкварцы падумалі а там і аграхерадкі сібе павырасталі ўздоўж усходняга мяжы...
  • ну что-
    10.07.2024
    - тридцатник стукнул, как остервенело умертвляет страну.
  • Кит
    10.07.2024
    Няма сумневаў. Ты болей, што патрэбны большы адсотак, чым у старэйшага брата.

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной20

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў1

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася38

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

Расійскі прапагандыст, пра смерць якога паведамляла ГУР Украіны, пакуль жывы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной20

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →