Вайна1010

«Вызваленне»: у што Расія ператварыла ўкраінскія гарады

Зірніце, як выглядаюць украінскія гарады пасля штурму расійскімі войскамі. 

Мар'інка

Марьинка Мар'інка Marinka
Мар'інка. Фота: Генеральны штаб УСУ / Facebook

Баі за невялікі горад з насельніцтвам 10 тысяч чалавек працягваліся да канца 2023 года. Расійскі бок выкарыстоўваў для абстрэлу ў тым ліку і снарады з белым фосфарам. За год Мар'інка была цалкам разбураная.

Ваўчанск 

Ваўчанск Волчанск Vovchansk
Ваўчанск. Фота: Асобная прэзідэнцкая брыгада імя Багдана Хмяльніцкага / Facebook

Гэты горад прыкладна за пяць кіламетраў ад мяжы з Расіяй, у якім да 2022 года жыло каля 17 тысяч чалавек, стаў арэнай баявых дзеянняў вясной гэтага года. У ім ішлі жорсткія вулічныя баі. Ад удараў артылерыі і дронаў у Ваўчанску выгаралі цэлыя вуліцы. Горад быў амаль цалкам разбураны.

Бахмут

Бахмут. Фота: 24-й брыгады

Баі за Бахмут сталі самымі працяглымі ў гэтай вайне. Калі ў маі 2023 года горад быў захоплены расійскімі войскамі, адпаведна аналізу спадарожнікавых здымкаў у горадзе было разбурана ці пашкоджана 66% усіх будынкаў. Да канца баёў у горадзе заставалася толькі 500 чалавек з 70 тысяч даваеннага насельніцтва.

Марыупаль

Разбураны Марыупаль. Фота: Яўген Сасноўскі

Па ацэнках ААН Марыупаль быў самым смяротна небяспечным месцам ва Украіне. У ходзе жорсткіх баёў у цэнтры горада было знішчана 93% шматпавярховых дамоў. 16 сакавіка расійскія войскі нанеслі авіяцыйны ўдар па будынку драмтэатра горада, у выніку якога па розных ацэнках магло загінуць да 600 чалавек. 350 тысяч жыхароў з 460 тысяч насельніцтва сталі бежанцамі.

Севераданецк

Севераданецк Северодонецк Sievierodonetsk
Фота: Сергей Гайдай / Facebook

Баі за Севераданецк працягваліся два месяцы. У выніку масіраваных бамбардзіровак было знішчана ці пашкоджана 90% будынкаў. Насельніцтва горада скарацілася са 100 да 7 тысяч чалавек.

Аўдзееўка

Аўдзееўка. Фота: Kostiantyn Liberov/Libkos/Getty Images

Баі за горад працягваліся амаль два гады. Зімой—вясной 2023 года расійская армія пачала сістэматычныя авіябамбардзіроўкі Аўдзееўкі. У некаторыя дні на горад скідвалі да 60 авіяцыйных бомбаў. У выніку ён быў амаль цалкам знішчаны. Па ацэнках на пачатак 2024 года насельніцтва горада складала каля тысячы чалавек. Перад вайной у Аўдзееўцы жыло каля 33 тысяч.

Каментары10

  • чакай
    11.09.2024
    Антось, на чарзе твая мацква - будзе выглядаць як Бахмут.
  • шок 21 века
    11.09.2024
    русский фашизм
  • Слёзы ў вачах
    11.09.2024
    На парэштках разбуранай хаты,
    На цагліне старэнькае печы
    Сядзіць ціxa маленькі, кудлаты
    Дамавік. I глядзіць у пустэчу.
    Не варушыцца ён і не плача,
    Ён тут жыý ужо больш за стагоддзе:
    Сон адказна ахоýваý дзіцячы,
    Страxі розных гатункаý адводзіý.
    Дамавік да вясны рыхтаваýся:
    На акне выгадоýваý цыбулю,
    Каля печы ýвесь дзень прыбіраýся,
    Прасаваý веснавую кашулю.
    Ён прачнуýся ад выбухаý страшных,
    Бо пасля хатняй працы yночы
    I пасля важных спраý учарайшых
    Ціxa cпаý y любімым куточку.
    Ну чаму ж ён бяду не прадбачыý?
    Ён бы ýcіx ýратаваý гэтым ранкам.
    Не варушыцца ён і не плача.
    А па вуліцы сноýдаюць танкі.
    На маýклівыя рэшткі-руіны
    Абыякава коціцца вечар.
    Дамавік на маленькай цагліне
    Усё сядзіць і глядзіць у пустэчу.

    © Copyrіght: Ганна Ліпчанская
    2022
    http://vershy.ru/content/damavik-0

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной20

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік пасля 3+ гадоў у EPAM стаў афіцыянтам. Працу ў ІТ так і не знайшоў1

ГУР Украіны атакавала расійскую базу беспілотнікаў у Сірыі

Падазраванаму ў замаху на Трампа выставілі абвінавачванне3

Па свеце распаўсюджваецца новы варыянт кавіду ХЕС. Чым ён адрозніваецца ад папярэдніх1

Зляпілі з таго, што ўжо было: пачаў працу новы тэлеканал — «Першы інфармацыйны»7

Рамзан Кадыраў выгуляў па Грозным матацыкл «Мінск»2

«Жыць будзеш, але бабы не захочаш». Як у 1939 Беларусь аб'ядналася38

«Мучымся». Дальнабойшчык расказаў, што ў чарзе на мяжу пад Брэстам стаяць тыднямі1

Расійскі прапагандыст, пра смерць якога паведамляла ГУР Украіны, пакуль жывы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной20

Коля Лукашэнка сыграў на раялі на «Дні народнага адзінства». Яго тата перад гэтым прыгразіў Трэцяй сусветнай вайной

Галоўнае
Усе навіны →