Перайсьці да зьместу

Вэнэсуэла: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
д r2.7.2) (робат дадаў: map-bms:Venezuela
д r2.7.1) (робат дадаў: zu:Venezuela
Радок 186: Радок 186:
[[ie:Venezuela]]
[[ie:Venezuela]]
[[os:Венесуэлæ]]
[[os:Венесуэлæ]]
[[zu:Venezuela]]
[[is:Venesúela]]
[[is:Venesúela]]
[[it:Venezuela]]
[[it:Venezuela]]

Вэрсія ад 01:41, 4 красавіка 2012

Вэнэсуэла
República Bolivariana de Venezuela
Сьцяг Вэнэсуэлы Герб Вэнэсуэлы
Сьцяг Герб
Нацыянальны дэвіз: Dios y Federación
Дзяржаўны гімн: «Gloria al bravo pueblo»
Месцазнаходжаньне Вэнэсуэлы
Афіцыйная мова гішпанская
Сталіца Каракас
Найбуйнейшы горад Каракас
Форма кіраваньня Фэдэратыўная рэспубліка
Уга Чавэс Фрыяс
Плошча
 • агульная
 • адсотак вады
33-е месца ў сьвеце
916 445 км²
0,32
Насельніцтва
 • агульнае (2010)
 • шчыльнасьць
40-е месца ў сьвеце
29 105 632
30,2/км²
СУП
 • агульны (2010)
 • на душу насельніцтва
47-е месца ў сьвеце
$346,973 млрд
$11 889
Валюта Балівар фуэртэ (VEF)
Незалежнасьць
— ад Гішпаніі

5 ліпеня 1811
Аўтамабільны знак YV
Дамэн верхняга ўзроўню .ve
Тэлефонны код +58

Вэнэсуэ́ла, афіцыйна — Баліварыянская рэспубліка Вэнэсуэла (па-гішпанску: Venezuela, República Bolivariana de Venezuela) — краіна на паўночным узьбярэжжы Паўднёвай Амэрыкі. Краіна мяжуе з Гаянай на ўсходзе, Бразыліяй на поўдні і Калюмбіяй на захадзе.

Гісторыя

Адмiнiстрацыйны падзел

Вэнэсуэла падзелена на 23 штаты (estados), адну фэдэральную (сталiчную) акругу (distrito federal) і адно фэдэральнае ўладаньне (dependencia federal; 72 дробныя выспы ў Карыбскiм моры). На мунiцыпальным узроўнi Вэнэсуэла падзяляецца на 335 мунiцыпiяў (municipios), а на базавым — на 1084 паветы (parroquias).

Палітыка

Дзяржаўны лад

Вэнэсуэла — фэдэратыўная рэспублiка. На чале дзяржавы i ўраду — прэзыдэнт, якi абiраецца насельніцтвам на шэсьць гадоў ня больш як на два тэрмiны запар. Вышэйшы заканадаўчы орган — аднапалатная Нацыянальная асамблея (Asamblea Nacional), якая складаецца са 165 дэпутатаў, пры гэтым тры месцы замацавана за прадстаўнiкамi карэнных народаў Вэнэсуэлы. Тэрмiн дэпутацкiх паўнамоцтваў — пяць гадоў. Дэпутаты могуць выбiрацца максымум на тры тэрмiны. Вышэйшы судовы орган — Вярхоўны суд (Tribunal Supremo de Justicia). Яго чальцы абiраюцца на адзiн дванаццацiгадовы тэрмiн.

У краiне назiраецца культ Сімона Балівара.

Геаграфія

Эканоміка

Вэнэсуэла належыць да найбольш разьвітых краінаў Лацінскай Амэрыкі. Прамысловасьць дае да 35 % ВУП, сельская гаспадарка — 6 %.

Нафтавы сэктар

Вядучае месца ў гаспадарчым комплексе займае нафтаздабыўная і нафтахімічная прамысловасьць (каля 1/3 ВУП, 70 % даходаў бюджэту, звыш 80 % экспарту). Нафтавы сэктар краіны працуе ў рамках дзяржаўнай кампаніі «Petroleos de Venezuela» (PDVSA), якой паміж іншым належыць сетка з 14 000 аўтазаправачных станцыяў CITGO (ЗША). Асноўныя раёны здабычы нафты — западзіна возера Маракайба і паўночная частка басэйну ракі Арынока. Перапрацоўка нафты ў гарадах Маракайба, Кабімас, Амуай, Пуэрта-ла-Крус, Каракас. Галоўныя парты па экспарце нафты і нафтапрадуктаў — Маракайба, Амуай, Кабімас.

Прамысловасьць і энэргетыка

Здабыўная прамысловасьць: нафты 128 млн т, жалезнай руды 17 млн т, каменнага вугалю 4 тыс. т, золата 8,1 т (1997). Здабываюць таксама басіты, нікелевыя, марганцавыя руды, срэбра, алмазы і інш.

Мэталюргія: выплаўка сталі, алюміну. Мэталюргічныя камбінаты ў Сьюдад-Гуаяне, Маракайба.

Машынабудаваньне: вытворчасьць аўтамабіляў, трактароў, сельскагаспадарчых машынаў, электрычнай апаратуры ў Каракасе і Баркісімэта.

Энэргетыка: ГЭС Гуры і Макагуа на рацэ Карані, на долю якіх прыпадае да 1/3 усіх энэргетычных магутнасьцяў краіны. Вытворчасьць электраэнэргіі 87,4 млн кВт * гадзін (2003).

Аграпрамысловы комплекс

Сельская гаспадарка не забясьпечвае нутраных патрэбнасьцяў краіны. Сельскагаспадарчыя ўгодзьдзі займаюць 25 % тэрыторыі краіны, асноўны земляробчы раён на поўначы і паўночным захадзе, жывёлагадоўчы — Льянас (цэнтральная Вэнэсуэла). Пануе буйное землеўладаньне. Галоўныя культуры: кукуруза, рыс, цукровы трысьнёг, сорга, бульба, какава, бананы, памідоры, апэльсіны, кава. З тэхнічных культураў — бавоўнік і сізаль. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, сьвіней, козаў, авечак, птушку.

Да 1970-х Вэнэсуэла спаборнічала з Калюмбіяй па вытворчасьці кавы, пазьней быў зроблены акцэнт на нафтаздабычу (з чаго ператварылася ў найбольш багатую краіну Паўднёвай Амэрыкі) і сёньня трымае каля 1 % сусьветнага рынку кавы. У апошнія гады адбываецца ўздым вытворчасьці какавы (Вэнэсуэла некалі была адным з галоўных вытворцаў, пазьней саступіла Заходняй Афрыцы), у краіне вырошчваецца рэдкі сорт какавы, які лічыцца самым смачным і араматным у сьвеце і прымяняецца для вырабу арыгінальнага шакаляду.

Транспарт

Галоўны від транспарту — аўтамабільны. Даўжыня аўтадарогаў 96 тыс. км, у тым ліку 32 тыс. км зь цьвёрдым пакрыцьцём. Галоўныя аўтамагістралі — Каракас — Сьюдад-Балівар, Каракас — мяжа з Калюмбіяй. Чыгункі 682 км. Даўжыня нафтаправодаў 6370 км, газаправодаў 4010 км, нафтапрадуктаправодаў 480 км. Разьвіты паветраны транспарт (375 аэрапортаў і аэрадромаў). Суднаходзтва па рацэ Арынока і яе прытоках (7 тыс. км). Больш за 100 марскіх і рачных портаў. Галоўны порт краіны для нянафтавых тавараў — Ля-Гуайра (аванпорт Каракаса).

Адносiны з Рэспублiкай Беларусь

Дыпляматычныя адносiны ўсталяваны 4 лютага 1997 году[1]. Кіраўніцтвы Беларусі i Вэнэсуэлы маюць падобныя пазыцыі па асноўных пытаньнях сусьветнай палiтыкi. Краiны актыўна ўдзельнічаюць у працы ААН, Руху недалучэньня. У апошнiя гады актывізавалася эканамiчнае супрацоўнiцтва, а таксама разьвiцьцё двухбаковых сувязяў у галіне культуры, навукі, адукацыі, у гуманітарнай сфэры.

Аснову беларускага экспарту ў 2005 годзе склалі калійныя i азотныя ўгнаеньні. Назіраецца тэндэнцыя да павелічэньня аб’ёмаў паставак іншых асноўных экспартных тавараў і дывэрсыфікацыі экспарту: шын, электраабсталяваньня, дэталей і абсталяваньня для аўтамабіляў і трактараў, сынтэтычных ніцей. Двухбаковы таваразварот склаў звыш 15 млн. USD.

Разьвiцьцю двухбаковых адносiн судзейнiчалi:

  • афiцыйны вiзыт прэзыдэнта Вэнэсуэлы Уга Чавэса ў Беларусь у лiпенi 2006 (падпiсаная Дамова аб стратэгiчным супрацоўнiцтве, мэмарандум аб узаемапаразуменьнi ў сфэры палiтычных кансультацыяў памiж МЗС Беларусi i Вэнэсуэлы, дасягнуты пагадненьнi ў галiне нафтахiмii, металургii, сельскай гаспадаркi i ў вайскова-тэхнiчнай галiне);
  • сустрэча прэзыдэнтаў Беларусi i Вэнэсуэлы падчас самiта Руха недалучэньня ў Гаване ў верасьнi 2006;
  • вiзыт афiцыйнай дэлегацыi Рэспублiкi Беларусь на чале зь Дзяржаўным сакратаром Савету Бясьпекi Рэспублiкi Беларусь Віктарам Шэйманам у Вэнэсуэлу ў верасьнi 2006 (падпiсаныя 23 пагадненьнi, у тым лiку ў вайскова-тэхнiчнай галiне на агульную суму каля 1 млрд USD).

Дэмаграфія

Каля 95 % — вэнэсуэльцы, народ, які ўтварыўся ад зьмяшэньня гішпанскіх заваёўнікаў і перасяленцаў зь мясцовым насельніцтвам — індзейцамі аравакскай, карыбскай і іншых моўных сем’яў, а таксама з нэграмі-рабамі, прывезенымі з Афрыкі. У XIXXX стст. сюды прыехалі мігранты, пераважна з Паўднёвай Эўропы. Індзейцаў — каля 200 тысяч чалавек, пераважна ў малаасвоеных раёнах на поўдні, захадзе і ўсходзе краіны. Расавы склад: мэтысаў — 67 %, белых — 21 %, чорных — 10 %, індзейцаў — менш за 2 %. Большасьць вернікаў — каталікі. Звыш за 90 % насельніцтва жыве ў гарадах.

Рэлігія

Адукацыя і культура

У горадзе Барынас (штат Барынас) дзейнічае сельскагаспадарчы каледж міжнароднай супольнасьці імя Сымона Балівара.

Буйныя гарады

Спорт

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Вэнэсуэласховішча мультымэдыйных матэрыялаў